У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2016

Султан Ахмед бен Сулейм: Беларусь адыгрывае важную ролю ў развіцці транспартнай сістэмы ў Еўропе

Султан Ахмед бен Сулейм: Беларусь адыгрывае важную ролю ў развіцці транспартнай сістэмы ў Еўропе

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адыгрывае важную ролю ў развіцці транспартнай сістэмы ў Еўропе. Аб гэтым заявіў старшыня савета дырэктараў - генеральны дырэктар карпарацыі "ДзіПі Уорлд" (ААЭ) Султан Ахмед бен Сулейм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Замежны госць адзначыў, што прыехаў у Мінск з мэтай разгляду магчымасцей наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва. На яго думку, Беларусь з'яўляецца вельмі прывабнай з лагістычнага пункту гледжання, у тым ліку і як член ЕАЭС.

Султан Ахмед бен Сулейм расказаў, што ў яго ўжо адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам Міністэрства транспарту. "І я хацеў бы адзначыць высокі ўзровень развіцця транспартнай і лагістычнай сістэмы ў Беларусі. Мы прыйшлі да разумення важнасці Беларусі ў цэлым у транспартнай сістэме ў Еўропе", - падкрэсліў ён.

"Беларусь вельмі прыгожая і бяспечная краіна", - дадаў замежны госць.

Праграма візіту эмірацкай дэлегацыі ў Беларусь вельмі насычаная, паколькі госці маюць намер больш дэталёва азнаёміцца з дзейнасцю лагістычных цэнтраў Беларусі. "ДзіПі Уорлд" - перспектыўны для Беларусі партнёр, які мае намер рэалізоўваць доўгатэрміновыя ўзаемавыгадныя праекты.

Султан Ахмед бен Сулейм быў праінфармаваны аб тым, што Беларусь мае развітую сучасную інфраструктуру. Неабходнасць развіцця лагістычнай сістэмы Беларусі абумоўлена існаваннем глабальных тэндэнцый у сусветным гандлі і інтэграцыі краіны ў агульнасусветныя таварныя патокі. Работа па стварэнні лагістычнай інфраструктуры і яе эфектыўным выкарыстанні ў 2008-2015 гадах праводзілася ў адпаведнасці з праграмай развіцця лагістычнай сістэмы Беларусі. У гэты перыяд у краіне створана 19 лагістычных цэнтраў, агульная складская плошча якіх склала больш як 390 тыс. кв.м. Аб'ём інвестыцый для рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай, склаў больш за Br6,7 трлн. Пры гэтым створана звыш 5 тыс. рабочых месц. Большасць лагістычных цэнтраў у краіне створаны за кошт прыцягнення замежных інвестыцый і ўласных сродкаў прыватнага бізнесу. 7 лагістычных цэнтраў з'яўляюцца дзяржаўнымі або з доляй дзяржавы ў статутным капітале.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску