Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Лют 2021

Створаны добры зачын для далейшага эфектыўнага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана - Юсупаў

Створаны добры зачын для далейшага эфектыўнага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана - Юсупаў

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Створаны добры зачын для далейшага эфектыўнага развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што паміж дзвюма краінамі склаліся добрыя, дружалюбныя адносіны. Паводле яго слоў, пандэмія ўнеслі некаторыя карэктывы ў беларуска-ўзбекістанскія сувязі, але пасля яе завяршэння супрацоўніцтва пойдзе на ўздым.

Насірджан Юсупаў завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. "Сумна развітвацца з беларускай зямлёй. Але прыемна, што за амаль тры гады работы тут агульнымі намаганнямі ўдалося стварыць добры зачын для таго, каб у бліжэйшай перспектыве нарасціць двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - сказаў ён.

Дыпламат канстатаваў, што паміж Беларуссю і Узбекістанам добрыя сувязі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 21 студзеня 1993 года. Беларускае пасольства адкрыта ва Узбекістане ў 1994 годзе, узбекістанскае ў Беларусі - у 2018 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі