VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Крс 2020

Сітуацыя з каранавірусам ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантралюемай - Каранік

Сітуацыя з каранавірусам ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантралюемай - Каранік
Фота з архiва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі сітуацыя з каранавірусам застаецца кантралюемай. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантралюемай. Недзе яна больш напружаная, недзе менш", - праінфармаваў міністр.

Міністэрства аховы здароўя не выключае новых выпадкаў завозу каранавіруса, паколькі частка беларускіх грамадзян па-ранейшаму знаходзяцца за межамі краіны. Паводле слоў міністра, учора былі зафіксаваны выпадкі завозу з Нью-Дэлі, Лондана.

У той жа час выпадкі, калі крыніцай інфіцыравання станавіліся замежныя грамадзяне, адзінкавыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход