У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Крс 2019

Стратэгія прыцягнення ПЗІ ў Беларусь да 2035 года можа быць прынята ў гэтым годзе - Пярмінава

Стратэгія прыцягнення ПЗІ ў Беларусь да 2035 года можа быць прынята ў гэтым годзе - Пярмінава
Фота з архіву

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Беларусь да 2035 года можа быць прынята ў гэтым годзе, заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра эканомікі Алена Пярмінава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер праект стратэгіі распрацаваны і накіраваны на разгляд усім зацікаўленым органам дзяржкіравання для праходжання неабходнай працэдуры. "Стратэгія прыцягнення ПЗІ ў Беларусь да 2035 года - нейкі даведнік, дарожная карта аб тым, дзе мы цяпер знаходзімся, куды рухаемся, нашы плюсы і мінусы. Мы нават асобным дадаткам зрабілі SWOT аналіз. Мы спадзяёмся, што стратэгія будзе прынята ўжо ў гэтым годзе", - сказала Алена Пярмінава.

За 2018 год у эканоміку Беларусі паступіла амаль $11 млрд, з іх 80 працэнтаў - прамыя замежныя інвестыцыі. "Але тое, што для нас прыярытэтна, - гэта прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, без так званых таварных крэдытаў. Іх аб'ём за 2018 год - $1,6 млрд, пры гэтым прырост склаў больш за 30 працэнтаў. Мы не павінны дапусціць зніжэння гэтага дасягнутага ўзроўню", - адзначыла намеснік міністра.

Алена Пярмінава дадала, што да 2025 года аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове павінен скласці не менш як $3 млрд.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску