У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Врс 2018

Стратэгія актыўнага даўгалецця будзе распрацавана ў Беларусі

Стратэгія актыўнага даўгалецця будзе распрацавана ў Беларусі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгія актыўнага даўгалецця будзе распрацавана ў Беларусі, паведаміла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, сур'ёзны выклік, які стаіць перад усімі краінамі - старэнне насельніцтва. Па міжнародных крытэрыях насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя складае 7 працэнтаў і больш. У Беларусі гэта лічба перасягае 14 працэнтаў, а да 2030 года, паводле прагнозаў, павялічыцца да 20 працэнтаў. "Наша задача - развіццё стратэгіі актыўнага даўгалецця. Цяпер мы займаемся распрацоўкай дакумента, які вызначыць прыярытэтныя напрамкі актыўнага здаровага даўгалецця беларусаў. Мы павінны забяспечыць якасць жыцця людзей, якія выйшлі на пенсію", - сказала Ірына Касцевіч.

Сёння ў Мінску праходзіць рэспубліканская нарада з кіраўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва "Роля тэрытарыяльных цэнтраў у вырашэнні сацыяльных праблем". Такі маштабны форум праводзіцца ўпершыню. "Будуць прадстаўлены вынікі дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў, вопыт рэгіёнаў па рабоце са слабаабароненымі катэгорыямі насельніцтва, а таксама вызначаны напрамкі і шляхі ўдасканалення сістэмы сацыяльнага абслугоўвання", - адзначыла міністр.

Ірына Касцевіч дадала, што комплексна работа па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва праводзіцца ў Беларусі з 2004 года. На сённяшні дзень у краіне функцыянуюць 146 цэнтраў тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва. "Ужо 14 гадоў праз сістэму тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльныя работнікі прадастаўляюць усе неабходныя паслугі пажылым грамадзянам, людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, і, вядома ж, інвалілам, шматдзетным і сем'ям, якія маюць непаўналетніх дзяцей. Мы набылі сур'ёзны вопыт работы, ёсць база сацыяльных паслуг, якія такія цэнтры абавязаны прадастаўляць грамадзянам. Але, разумеючы асаблівасць гэтай галіны, творчы і крэатыўны падыход, многія рэгіёны пайшлі далей, і ёсць інавацыйныя методыкі ў рабоце з такой катэгорыяй насельніцтва. Сёння ў нас будзе магчымасць абмеркаваць, чаго ўжо ўдалося дасягнуць за гэтыя 14 гадоў, і вызначыць асноўныя напрамкі далейшай работы", - падкрэсліла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс