У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2015

Старшыня Рыжскай Думы прагназуе спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС пасля саміту ў маі

Старшыня Рыжскай Думы прагназуе спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС пасля саміту ў маі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Рыжскай Думы Ніл Ушакоў прагназуе спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пасля саміту "Усходняга партнёрства" ў маі. Аб гэтым ён паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Можна прагназаваць пэўнае спрашчэнне ў візавым рэжыме", - сказаў Ніл Ушакоў. Ён устрымаўся ад каментарыяў наконт таго, з якой скорасцю і ў якім фармаце будзе вырашацца гэта пытанне, аднак выказаў меркаванне, што праз нейкі час для некаторых груп беларускіх грамадзян (студэнты, бізнесмены і інш) можа быць уведзены спрошчаны або бязвізавы рэжым. "Гэта не ўтопія і ў прынцыпе можа быць рэальнасцю", - лічыць старшыня Рыжскай Думы.

Ніл Ушакоў звярнуў увагу і на неабходнасць зніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян.

Старшыня Рыжскай Думы закрануў павышэнне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне ў сувязі з ініцыятывамі па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. "Ролю Беларусі немагчыма недаацаніць, гэта роля вельмі вялікая", - упэўнены ён. Ніл Ушакоў таксама дадаў, што адносіны паміж Беларуссю і ЕС "па азначэнні павінны быць добрымі і дружалюбнымі".

Латвійская дэлегацыя на чале з Нілам Ушаковым знаходзілася ў Мінску з 7 па 10 красавіка і прыняла ўдзел у латвійска-беларускім бізнес-форуме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс