Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Крс 2018

Сірыя разлічвае на ўдзел Беларусі ў эканамічным аднаўленні краіны

Сірыя разлічвае на ўдзел Беларусі ў эканамічным аднаўленні краіны

5 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сірыя разлічвае на ўдзел Беларусі ў эканамічным аднаўленні краіны. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мансур Азам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Сірыйскі госць пазітыўна ацаніў свой візіт у Мінск і дасягнутыя дамоўленасці. "У час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам я перадаў яму асабістае пасланне Башара Асада, у якім выказана шчырая ўдзячнасць за пазіцыю вашай краіны адносна Сірыі і сірыйскага народа", - адзначыў міністр.

"Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз пацвердзіў, што падтрымлівае сірыйскі народ у яго праведнай барацьбе супраць пагроз тэрарызму, - прадоўжыў Мансур Азам. - Аляксандр Лукашэнка сказаў, што беларускі бок прыкладзе намаганні для аднаўлення разбуранай інфраструктуры на сірыйскай тэрыторыі".

Паводле слоў міністра, гэта сустрэча з кіраўніком дзяржавы з'яўляецца зялёным сігналам для далейшага супрацоўніцтва і для таго, каб прыняць у гэтым напрамку канкрэтныя крокі ўрадам дзвюх краін.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі