VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2019

Спорт павінен заставацца па-за палітыкай і злоўжываннямі - Міцкевіч

Спорт павінен заставацца па-за палітыкай і злоўжываннямі - Міцкевіч
Фота з архіву

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спорт павінен заставацца па-за палітыкай і ўсялякімі злоўжываннямі, заявіў на канферэнцыі ў Мінску намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спорт аб'ядноўвае краіны і народы, яго можна назваць універсальнай мовай. Трэба зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць чысціню спорту. Ён павінен заставацца абсалютна адкрытым, па-за палітыкай і ўсялякімі злоўжываннямі", - сказаў Валерый Міцкевіч.

У апошнія гады сусветная супольнасць актыўна змагаецца з такімі праблемамі, як допінг, дагаворныя матчы. Парадак правядзення спартыўных спаборніцтваў рэгламентуецца ўсё больш складанымі і строгімі нормамі і правіламі, якія часта становяцца крыніцай канфліктаў і спрэчак. Канферэнцыя, што праводзіцца сёння, упэўнены намеснік кіраўніка Адміністрацыі, дапаможа ў пошуку аптымальных варыянтаў выхаду са складаных сітуацый, а практычныя інструменты, рэкамендацыі, парады міжнародных спецыялістаў высокага ўзроўню будуць запатрабаванымі і карыснымі.

Развіццё спорту - прыярытэт для большасці краін свету, і Беларусь у гэтым плане не выключэнне. За апошнія гады ў краіне адбыліся каласальныя перамены ў гэтым напрамку. Сёння Беларусь па праву можа называць сябе спартыўнай дзяржавай. Гэта рэзультат агульных намаганняў дзяржавы, грамадства і многіх энтузіястаў спартыўнага руху, дадаў Валерый Міцкевіч.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Мінску прысвечана тэме спартыўных спрэчак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход