У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліп 2015

Снапкоў: Задача міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і КНР - у напаўненні канкрэтнымі праектамі

14 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Задачай міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) з'яўляецца напаўненне яго канкрэтнымі праектамі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў на адкрыцці Кітайска-Беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з правінцыяй Цынхай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў на адкрыцці Кітайска-Беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з правінцыяй Цынхай"Зроблены ў маі бягучага года гістарычны візіт Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь вызначыў вырашальную ролю ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Лідары нашых краін у час гэтага візіту акрэслілі асноўную задачу міжрэгіянальнага супрацоўніцтва - напаўненне яго канкрэтным зместам, канкрэтнымі праектамі", - адзначыў Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, у Беларусі будзе зроблена ўсё неабходнае для таго, каб кітайскія кампаніі пашыралі свае бізнес-інтарэсы на захадзе Еўразійскага кантынента. "Кітайска-беларускі індустрыяльны парк - адзін з элементаў палітыкі адкрытасці Беларусі перш за ўсё ў пашырэнні інтарэсаў кітайскіх кампаній і, як сказаў Старшыня КНР Сі Цзіньпін, з'яўляецца жамчужынай сучаснага Шаўковага шляху", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Ён канстатаваў, што візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі прадпрымальнікаў правінцыі Цынхай на чале са старшынёй Камітэта КПК гэтай правінцыі Ло Хуэйнінам з'яўляецца пацвярджэннем асаблівай увагі кіраўніцтва КНР да практычнага напаўнення стратэгічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Мікалай Снапкоў на адкрыцці Кітайска-Беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з правінцыяй ЦынхайУ ходзе Кітайска-Беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі і гандлёва-эканамічны патэнцыял правінцыі Цынхай. Таксама адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у ходзе якой беларускі і кітайскі бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі і эканамічнага партнёрства. Акрамя таго, з мэтай стымулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў атэлі "Пекін" арганізавана выстаўка арыгінальнай прадукцыі, што вырабляецца кампаніямі правінцыі Цынхай. Кітайскія прадпрымальнікі прадставілі мадэль беспілотнага лятальнага апарата, вымяральныя прыборы, прадукты харчавання, алкагольныя напіткі, тыбецкія лекавыя прэпараты, дывановыя вырабы, тэкстыль і вырабы з шэрсці, пуху, кашаміру.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс