Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Врс 2016

Снапкоў: Удзел Беларусі ў "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" - гэта фактычна пралог дзяржвізіту Лукашэнкі ў КНР

Снапкоў: Удзел Беларусі ў

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел Беларусі ў выстаўцы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" - гэта фактычна пралог дзяржвізіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

"Удзел Беларусі ў "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" - гэта фактычна пралог дзяржвізіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. Маючая адбыцца сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін служыць вялікім стымулам для актывізацыі супрацоўніцтва дзелавых колаў і рэгіёнаў. Многія беларускія дэлегацыі прадоўжаць сваю работу ў Кітаі для завяршэння падрыхтоўкі дакументаў да падпісання ў ходзе маючага адбыцца дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, "Кітай чакае Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, падрыхтаваны пакет дакументаў, які адкрывае новыя гарызонты ў палітычным, інвестыцыйным і гандлёвым супрацоўніцтве дзвюх краін".

Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у пятай "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ва Урумчы. У ходзе работы выстаўкі адбыліся сустрэчы з намеснікам ПК УСНП КНР Айлігэнам Імінбахаем, кіраўніцтвам Міністэрства камерцыі Кітая, урада Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР), Інвестфонда эканамічнага супрацоўніцтва "Кітай - Еўразія".

Таксама праведзены бізнес-брыфінг з удзелам прадстаўнікоў больш як 200 кітайскіх кампаній з 15 рэгіёнаў Беларусі і Кітая. Буйнейшым і самым папулярным на ЭКСПА стаў нацыянальны павільён Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікалі стэнды ААТ "МАЗ", ААТ "БелАЗ", канцэрнаў "Белнафтахім" і "Белдзяржхарчпрам", беларускіх прыватных сельгасвытворцаў.

Па выніках работы беларускай дэлегацыі быў дасягнуты шэраг канкрэтных вынікаў па наступных напрамках.

У палітычнай сферы дамовіліся ўзмацніць міжпарламенцкія сувязі і арганізаваць візіт кіраўніцтва Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Кітай. Намеснік ПК УСНП КНР Айлігэн Імінбахай адзначыў неабходнасць спалучэння стратэгій развіцця дзвюх краін, узаемадзеяння ў сферы забеспячэння бяспекі.

У двухбаковым інвестыцыйным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая важнае месца займае індустрыяльны парк "Вялікі камень". На сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Ван Шоўвэнем была абмеркавана магчымасць зніжэння кошту арэнды зямлі, паляпшэння прававых і бізнес-умоў для рэзідэнтаў парка.

Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі адзначыў перспектывы аб'яднання вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін і пераход ад крэдытавання праектаў да ўзаемнага прамога інвесціравання. У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам інвестфонду "Кітай - Еўразія" дамовіліся прадметна прапрацаваць стварэнне беларуска-кітайскага фонду прамых інвестыцый з удзелам Банка развіцця Беларусі.

Падпісаны шэраг экспартных кантрактаў на пастаўку ў Кітай прадукцыі беларускіх кампаній ААТ "Мінск Крышталь", ААТ "Спартак", ААТ "Крыніца", у тым ліку беларускай кандытарскай прадукцыі ў правінцыю Хэйлунцзян. Буйнейшая ў Кітаі харчовая карпарацыя Cofco для наведвання беларускага павільёна спецыяльна накіравала з Пекіна дэлегацыю экспертаў у галіне мяса-малочнай прадукцыі.

Таксама дасягнута пагадненне на пастаўку ў Кітай крэменязёмнай тканіны вытворчасці ААТ "Полацк-Шкловалакно".

У сферы турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі і буйнейшая кітайская турыстычная карпарацыя China Travel Service (HK) дасягнулі дамоўленасці аб стратэгічным супрацоўніцтве. Беларускім і кітайскім бакамі таксама абмеркаваны пытанні па рэалізацыі бязвізавага рэжыму турыстычных паездак з тураператарамі з Пекіна і СУАР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі