4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, які 3 лістапада прыняў удзел у Кастрычніцкім эканамічным форуме, назваў у ліку прыярытэтаў стварэнне ў Беларусі камфортнага асяроддзя для інвестыцый і бізнесу. Сюжэт аб гэтым быў паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, на мерапрыемстве выказвалася меркаванне, што для Беларусі эканамічны рост магчымы, у першую чаргу, за кошт павышэння эфектыўнасці вытворчасці. У сувязі з гэтым Мікалай Снапкоў назваў у ліку прыярытэтаў забеспячэнне росту інвестыцый у навуку і адукацыю, прастату і даступнасць да фінансавання для малога прадпрымальніцтва, а таксама ўнутранае камфортнае асяроддзе для інвестыцый і бізнесу.
У сваю чаргу першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі адзначыў: "Вельмі важна, каб нашы інструменты эканамічнай палітыкі змяшчалі дастатковы набор контрцыклічных мер, каб на выпадак пагаршэння сітуацыі ў нас былі рэзервы і магчымасці для падтрымання эканамічнага росту".