VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Врс 2016

Снапкоў: Для Беларусі вялікі гонар удзельнічаць у "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў якасці пачэснага госця

Снапкоў: Для Беларусі вялікі гонар удзельнічаць у

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі вялікі гонар удзельнічаць у "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў якасці пачэснага госця. Аб гэтым заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця V выстаўкі "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў горадзе Урумчы - адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння асаблівы дзень - гэта дзень не толькі адкрыцця выстаўкі, гэта, перш за ўсё, дзень, які аб'ядноўвае народы, культуры, звычаі і эканоміку. Гэта той непаўторны час, калі на нашых вачах вяршыцца гісторыя, устанаўліваюцца і развіваюцца важнейшыя бізнес-кантакты, умацоўваецца дзяржаўнае ўзаемадзеянне, пашыраюцца культурныя сувязі", - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Мікалай Снапкоў ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выказаў шчырую ўдзячнасць кітайскаму боку за выдатную магчымасць арганізаваць на выстаўцы беларускую нацыянальную экспазіцыю. "У рамках нашай экспазіцыі прадстаўлены шэраг прадпрыемстваў, якія атрымалі папулярнасць у Еўропе, краінах Блізкага Усходу і Амерыцы. Дзякуючы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў кітайскіх партнёраў з'явіўся шанц азнаёміць і азіяцкі рэгіён з дасягненнямі навукова-тэхнічнага развіцця, прамысловым патэнцыялам, даведацца аб перавагах інвесціравання і пацвердзіць прыярытэтнасць для Беларусі развіцця адносін з Кітаем", - лічыць Мікалай Снапкоў.

Ён адзначыў, што дэвіз беларускай экспазіцыі - "Кітай і Беларусь - стратэгічнае партнёрства і давер". Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта лічыць, што "гэта менавіта тыя словы, якія характарызуюць дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі, народамі і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва дзелавых колаў".

Мікалай Снапкоў упэўнены, што беларуская экспазіцыя дасць штуршок больш глыбокаму вывучэнню Беларусі.

У нацыянальным павільёне Беларусі прадстаўлены Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", канцэрн "Белнафтахім", Беларуская калійная кампанія, БелАЗ, Гомсельмаш, агракамбінат "Дзяржынскі", а таксама фабрыкі "Камунарка", "Спартак" , "Слодыч" і іншыя вядомыя прадпрыемствы.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінспорту, ДКНТ, БелГПП, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Кітайска-беларускага СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход