У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2015

Снапкоў: Беларусь актыўна ўключылася ў рэалізацыю ініцыятывы эканамічнага пояса Шаўковага шляху

29 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь актыўна ўключылася ў рэалізацыю ініцыятывы стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў 29 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 66-годдзя з дня ўтварэння КНР, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што Беларусь у ліку першых падтрымала ініцыятыву, вылучаную старшынёй КНР Сі Цзіньпінам аб інтэграцыі ў рамках новага Шаўковага шляху. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прызначаны стаць важным апорным пунктам ажыццяўлення гэтага маштабнага праекта.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі, бягучы год з'яўляецца асаблівым у беларуска-кітайскіх адносінах. У прыватнасці, адбыўся гістарычны візіт кітайскага лідара ў Беларусь і візіт кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. І абодва візіты прайшлі пад знакам 70-годдзя Вялікай Перамогі. Народы дзвюх краін добра ведаюць цану міру і ўносяць вялікі ўклад у яго захаванне.

Бягучы год адметны і тым, што дасягнуты вялікія вынікі па ўмацаванні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Бакі робяць канкрэтныя крокі для таго, каб беларуска-кітайскае ўзаемадзеянне пашыралася.

Важным для далейшага развіцця двухбаковых сувязей з'яўляецца прыняцце дырэктывы нумар 5, якая вызначае прыярытэты і перспектывы беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс