У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Стд 2017

Снапкоў: Беларусь і КНР да 25-годдзя дыпадносін выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва

Снапкоў: Беларусь і КНР да 25-годдзя дыпадносін выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва

19 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай да 25-годдзя дыпадносін устанавілі давернае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы 19 студзеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў"Усе гэтыя гады мы ўпарта працавалі, крок за крокам выбудоўваючы, развіваючы і ўмацоўваючы ўзаемадзеянне ў самых розных сферах, і дасягнулі істотных вынікаў, - адзначыў Мікалай Снапкоў. - Праніклівасць і дар прадбачання Прэзідэнта Беларусі вызначылі для нашай краіны асаблівае месца ў развіцці адносін з КНР. Да юбілею мы падышлі, устанавіўшы адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, што замацавана ў падпісанай у верасні 2016 года дэкларацыі Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам".

На думку Мікалая Снапкова, такі асаблівы ўзровень двухбаковых адносін сёння ахоплівае практычна ўсе сферы супрацоўніцтва. На яго думку, у палітыцы беларуска-кітайскія ўзаемаадносіны характарызуюцца "ўсепагоднай" дружбай і даверам, узаемнай падтрымкай па ключавых пытаннях развіцця, высокай інтэнсіўнасцю і рэзультатыўнасцю міждзяржаўных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Запушчаны і працуе такі механізм каардынацыі ўзаемадзеянняў, як беларуска-кітайскі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і КНР

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс