У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Май 2017

Снапкоў: Беларусь - паспяховы партнёр у рэалізацыі канцэпцыі новага Шаўковага шляху

Снапкоў: Беларусь - паспяховы партнёр у рэалізацыі канцэпцыі новага Шаўковага шляху

14 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца паспяховым партнёрам у рэалізацыі канцэпцыі новага Шаўковага шляху. Аб гэтым 14 мая заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з першых дзён аб'яўлення ініцыятывы "Пояс і шлях" з'яўляецца адкрытым прыхільнікам, паспяховым партнёрам у рэалізацыі канцэпцыі. Беларусь адна з першых краін у свеце і першая ў Еўропе далучылася да гэтай канцэпцыі, зыходзячы з двух асноўных прыкмет: першая - для нашай краіны гэта дружалюбная канцэпцыя, другая - выгадная", - расказаў Мікалай Снапкоў.

Ён звярнуў увагу, што краіна будуе ўзаемаадносіны з Кітаем на прынцыпах адкрытасці, узаемнай выгады і ўзаемнага развіцця. Не выпадкова Прэзідэнт Беларусі стаў адным з ганаровых гасцей маштабнага форуму "Адзін пояс і адзін шлях", што праходзіць у Пекіне.

"Канцэпцыя будуецца на аснове старажытнага Шаўковага шляху, ідэалогіяй якога была адкрытасць, узаемапавага і ўзаемная выгада. Для Беларусі гэта блізка, паколькі для нас ідэалогія добрасуседства з'яўлялася асноўнай і ў старажытныя часы, і на гэты момант", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

У час рабочага візіту ў Кітай Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, і гэтыя перагаворы стануць яшчэ адным імпульсам у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, адзначыў Мікалай Снапкоў. "Ёсць унутраныя дружалюбныя адносіны паміж двума лідарамі. Гэта заўсёды стварае новы пазітыў, цікавыя рашэнні і напрамкі супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, новыя ідэі, якія будуць рэалізоўвацца на карысць развіцця нашых дзвюх краін", - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс