У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Лют 2018

СМІ трэба быць больш актыўнымі ў сацыяльных сетках - Рыжанкоў

СМІ трэба быць больш актыўнымі ў сацыяльных сетках - Рыжанкоў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкам масавай інфармацыі трэба быць больш актыўнымі ў сацыяльных сетках. Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках работы ў 2017 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што сучасныя ўмовы патрабуюць быць актыўнымі, і па ўсіх рэсурсах трэба распаўсюджваць інфармацыю, падаючы яе цікава, не пераймаючы адзін у аднаго. Кожны рэсурс павінен уяўляць штосьці асаблівае, арыентаванае на пэўны сегмент грамадства. Акрамя таго, патрэбна нарошчваць аб'ём кантэнту ўласнай вытворчасці, гэта датычыцца ў першую чаргу беларускіх тэлеканалаў. Гэта важна для ўмацавання суверэнітэту краіны, для папулярызацыі нацыянальных каштоўнасцей, сказаў ён.

Гаворачы аб мясцовай прэсе, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адзначыў, што рэгіянальныя выданні павінны паказваць зрэз мясцовага жыцця, на старонках СМІ павінны знаходзіць адлюстраванне апавяданні аб людзях працы.

Максім Рыжанкоў дадаў, што важна вывучыць сітуацыю ў кнігавыдавецтве. Трэба больш цесна працаваць з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, шукаць і падтрымліваць маладых аўтараў, чыя літаратура актуальная, адлюстроўвае сучаснасць. Гэта ж датычыцца і кінасцэнарыяў. Рэжысёры гатовы экранізаваць класіку, а сучасных добрых сцэнарыяў не знайсці.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта заявіў, што СМІ павінны служыць кансалідацыі грамадства, даносіць да людзей дакладную інфармацыю. Гэта абавязковая ўмова прысутнасці на медыйнай прасторы. Важна адказнасць кожнага журналіста за выпускаемую інфармацыю, якая павінна быць праверана, правільна прадстаўлена, рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс