У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Чэр 2018

СМІ, сацсеткі і электронны гандаль - Лукашэнка прапануе стварыць ІТ-экасістэму ШАС

СМІ, сацсеткі і электронны гандаль - Лукашэнка прапануе стварыць ІТ-экасістэму ШАС

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа прапанаваў стварыць ІТ-экасістэму ШАС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы і выклікі. Ніводная дзяржава не можа сабе дазволіць проста закрыцца або нешта забараніць у гэтай сферы.

"Прапаную ўсім нам сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, "ІТ-экасістэмы ШАС", якая аб'яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат іншага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету. "А таксама дапаможа нам забяспечыць бяспеку нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску