У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Сак 2015

Сліжэўскі: Беларусь заўсёды паслядоўная ў сваіх ініцыятывах па захаванні міру

Сліжэўскі: Беларусь заўсёды паслядоўная ў сваіх ініцыятывах па захаванні міру

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды паслядоўная ў сваіх ініцыятывах па захаванні міру, заявіў сёння міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі на Пятым Рэгіянальным семінары па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права (МГП), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды паслядоўная ў сваіх ініцыятывах па захаванні міру на планеце і падтрыманні стабільнасці ў міждзяржаўных адносінах. Рэспубліка на справе даказвае сваю гатоўнасць да аказання любой дапамогі ў мірным урэгуляванні канфліктаў і гуманітарных праблем", - заявіў ён. Пры гэтым Алег Сліжэўскі са шкадаваннем канстатаваў, што насуперак усеагульнаму разуменню каштоўнасці чалавечага жыцця, важнасці захавання міру і стабільнасці не спыняюцца ўзброеныя канфлікты. З-за іх у першую чаргу пакутуе грамадзянскае насельніцтва.

Гутарачы з журналістамі, Алег Сліжэўскі адзначыў: "Для норм МГП характэрна тое, што яны напісаны крывёю. Безумоўна, гаворачы аб праблемах МГП, мы абмяркоўваем тыя ўзброеныя канфлікты, якія былі ў мінулым, і тыя, што ўзнікаюць на сучасным этапе". Цяпер МГП ужо дастаткова развітое, але часта бакі канфліктаў не выконваюць яго.

Міністр падкрэсліў, што такі семінар праводзіцца ў Мінску далёка не ўпершыню, што само па сабе вельмі знакава. Паводле слоў Алега Сліжэўскага, паміж беларускім бокам і Рэгіянальнай дэлегацыяй Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расіі, Беларусі і Малдове склаліся вельмі цесныя адносіны. У тым ліку дзякуючы гэтаму Беларусь ужо не першы раз прымае такія мерапрыемствы. "Адным з сімвалаў актыўнай работы па імплементацыі МГП, што праводзіцца ў нас, з'яўляецца гісторыя нашай краіны. Як вы ведаеце, Беларусь з-за яе геаграфічнага становішча неаднаразова станавілася арэнай жорсткіх ваенных кампаній. Мінск, напрыклад, быў фактычна поўнасцю знішчаны ў час Другой сусветнай вайны. Некаторыя вобласці рэспублікі да гэтага часу не дасягнулі даваеннай колькасці насельніцтва", - сказаў Алег Сліжэўскі.

Пяты Рэгіянальны семінар па імплементацыі МГП праходзіць у Мінску з 18 па 20 сакавіка. Яго арганізатары - Міністэрства юстыцыі і Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК). У семінары прымаюць удзел прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі, замежных спраў, абароны і культуры з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, а таксама эксперты МКЧК, АБСЕ, АДКБ. Спецыялісты абмяркоўваюць сучасныя тэндэнцыі ў працэсе імплементацыі МГП, праблемы спынення парушэнняў яго норм і механізмы яго выканання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс