У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Стд 2016

Скварцоў: Дыпламаты Беларусі і Ізраіля зробяць усё для мінімізацыі наступстваў закрыцця пасольстваў

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыпламаты Беларусі і Ізраіля зробяць усё для мінімізацыі наступстваў закрыцця пасольстваў. Такую думку выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў у інтэрв'ю рэсурсу NEWSru.co.il, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

"І ў нас, і ў нашых ізраільскіх калег-дыпламатаў ёсць разуменне неабходнасці зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб захаваць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння, мінімізаваўшы негатыўныя наступствы сітуацыі, што склалася", - сказаў Уладзімір Скварцоў.

"У той жа час мы ўсведамляем, што адмова ад такога важнага канала міждзяржаўнай камунікацыі, якім з'яўляюцца пасольствы, не можа не адбіцца на інтэнсіўнасці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах", - дадаў пасол.

Уладзімір Скварцоў лічыць, што закрыццё пасольстваў ускладніць кааперацыю па лініі бізнес-супольнасцей, пазбавіць многіх грамадзян магчымасці атрымліваць консульскія паслугі, якія далёка не вычэрпваюцца толькі выдачай віз, створыць сур'ёзныя цяжкасці ў абароне інтарэсаў тых з іх, хто, знаходзячыся ў краіне-партнёры, трапіць у непрадбачаную сітуацыю.

Прэцэдэнт з закрыццём пасольства Ізраіля ў Беларусі з той жа матывіроўкай (па фінансавых прычынах) ужо меў месца ў 2003 годзе. Але тады менш як праз год сітуацыя была адыграна назад, і дыпмісія аднавіла сваю дзейнасць. Уладзімір Скварцоў падкрэсліў, што Беларусь, як і тады, не з'яўляецца ініцыятарам закрыцця пасольства. Гэты дыпламатычны акт беларускі бок лічыць памылковым.

"У абставінах, што склаліся цяпер, Мінск не бачыць іншага выхаду, як таксама згарнуць функцыянаванне свайго пасольства ў Тэль-Авіве, грунтуючыся выключна на прынцыпе ўзаемнасці. Спадзяёмся, што ўзровень эфектыўнага супрацоўніцтва і ўзаемаразумення, дасягнуты ў апошнія гады паміж абедзвюма краінамі і народамі, існуючы сур'ёзны патэнцыял для яго нарошчвання, а таксама ўспрыманне прынятай пастановы ў грамадскіх колах і СМІ будуць для ізраільскіх партнёраў дастатковай падставай для таго, каб яшчэ раз усебакова вывучыць логіку і абгрунтаванасць прынятага рашэння", - рэзюмаваў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс