У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2016

Скварцоў: Беларусь і Ізраіль вядуць маштабны дыялог у культурнай сферы

Скварцоў: Беларусь і Ізраіль вядуць маштабны дыялог у культурнай сферы

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемнае імкненне развіваць супрацоўніцтва ў розных сферах, умацоўваць духоўныя, культурныя і міжчалавечыя сувязі з'яўляецца характэрнай рысай сённяшняга дыялогу паміж Беларуссю і Ізраілем. Аб гэтым заявіў 7 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў у час урачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі беларускага фотамастака, вучонага-даследчыка Льва Дашкевіча пад назвай "Святло і цень", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дыпмісіі.

Экспазіцыя разгарнулася ў галерэі цэнтра мастацтваў і рамёстваў "Іерусалімскі дом якасці". Работы, якія можна ўбачыць на выстаўцы, пазычаны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і ўяўляюць сабой найбольш поўную калекцыю майстра. У якасці ініцыятараў праекта выступілі журналіст-культуролаг, ураджэнка Беларусі Іна Шэйхатовіч, ізраільскія мастакі Алік Замосцін і Барыс Равіч.

Паводле слоў Уладзіміра Скварцова, ёсць шмат актуальных прыкладаў, якія пацвярджаюць маштабы і інтэнсіўнасць беларуска-ізраільскага дыялогу. "У канцы мінулага - пачатку гэтага года адбыліся такія важныя падзеі, як запуск бязвізавага рэжыму паміж дзвюма краінамі, палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, рабочыя візіты ў Ізраіль прадстаўнікоў кіраўніцтва міністэрства фінансаў і Міністэрства спорту і турызму, падпісанне пратакола да міжурадавага фінансавага пагаднення, дасягненне дамоўленасці аб аднаўленні работы сумеснага камітэта па турызме", - падкрэсліў пасол.

Не менш насычаная, паводле яго ацэнкі, культурная частка двухбаковага ўзаемадзеяння. "Экспазіцыя персанальнай выстаўкі вядомага беларускага фотамастака, вучонага-даследчыка, этнографа Льва Дашкевіча з'яўляецца яркай падзеяй у рамках беларуска-ізраільскіх адносін, якія дэманструюць у апошнія гады высокую дынаміку. Іх важнай асновай з'яўляецца гістарычная блізкасць двух народаў", - адзначыў Уладзімір Скварцоў.

Пасол дадаў таксама, што рашэнне аб захаванні ізраільскай дыпмісіі ў Мінску адкрывае новыя шырокія гарызонты супрацоўніцтва.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў, дэпутаты Кнесета, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі грамадскасці Іерусаліма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс