У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2016

Скварцоў: Беларусь і Ізраіль у сітуацыі з пасольствамі аб'ядналі намаганні ў інтарэсах грамадзян

Скварцоў: Беларусь і Ізраіль у сітуацыі з пасольствамі аб'ядналі намаганні ў інтарэсах грамадзян

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль у сітуацыі з пасольствамі аб'ядналі намаганні ў інтарэсах грамадзян. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў ізраільскай штотыднёвай газеце "Новости недели", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Пасол адзначыў, што ў бягучай сітуацыі "абодва бакі змаглі прадэманстраваць гатоўнасць і здольнасць да аб'яднання намаганняў дзеля дасягнення пазітыўнага выніку, што адпавядае інтарэсам дзвюх краін і іх грамадзян". Уладзімір Скварцоў расказаў аб актыўных дыпламатычных кроках, зробленых бакамі на розных этапах дыскусіі аб лёсе ізраільскага пасольства ў Беларусі. Адбылася серыя сустрэч з ізраільскімі калегамі ў МЗС, а таксама з членамі кнесета і прадстаўнікамі іншых міністэрстваў, уключаных у двухбаковае супрацоўніцтва. Пасольства праводзіла брыфінгі і інтэрв'ю, растлумачваючы пазіцыю Беларусі.

Да дыскусіі аб лёсе ізраільскага пасольства ў Мінску актыўна падключыліся палітычныя колы, дэпутаты кнесета, стваральнікі і члены парламенцкага рускамоўнага лобі, якія паслядоўна выступалі ў падтрымку дыпламатычнай прысутнасці Ізраіля ў Беларусі. "Гэтымі днямі мы зноў пераканаліся, якое значэнне надаецца многімі і многімі людзьмі ў розных слаях ізраільскага грамадства развіццю сувязей з Беларуссю", - падзяліўся пасол. Ён выказаў удзячнасць усім ізраільскім партнёрам, якія прадэманстравалі дружалюбныя адносіны да Беларусі і ўнеслі канструктыўны ўклад як у ход абмеркавання, так і ў пазітыўнае завяршэнне працэсу, энергічна і аргументавана выступаючы за захаванне дыпмісіі.

"Атрыманае намі афіцыйнае паведамленне, што пацвярджае статус-кво ізраільскай дыпмісіі ў Мінску, дало падставу беларускаму боку таксама вярнуцца да разгляду пытання аб аднаўленні сваёй паўнацэннай дыпламатычнай прысутнасці ў Ізраілі. Мы і ў далейшым маем намер працаваць на ўзроўні дыпмісій на парытэтных пачатках", - рэзюмаваў дыпламат.

У пачатку года ўрад Ізраіля аб'явіў аб намеры закрыць пасольства ў Мінску ў ліку шэрага дыппрадстаўніцтваў за мяжой у мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў. Беларусь, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, мела намер завяршыць дзейнасць сваёй дыпмісіі ў Тэль-Авіве. Пазней прэм'ер-міністр Ізраіля прыняў рашэнне захаваць прысутнасць у Беларусі ізраільскай дыпмісіі ў ранейшым фармаце. Рашэнне беларускага боку адносна сваёй дыпламатычнай прысутнасці ў Ізраілі было аналагічным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс