У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Лют 2017

Скварцоў: Адмена візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем дала магчымасць падвоіць узаемныя турпатокі

Скварцоў: Адмена візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем дала магчымасць падвоіць узаемныя турпатокі

8 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адмена візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем дала магчымасць значна павялічыць узаемныя турыстычныя патокі, пры гэтым абодва бакі дэманструюць зацікаўленасць у далейшай актывізацыі супрацоўніцтва. Гэты факт асабліва адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраіле Уладзімір Скварцоў па выніках перагавораў беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра спорту і турызму Міхаілам Партным у Тэль-Авіве.

"І беларускі, і ізраільскі бок дэманструюць зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва, росце турыстычных абменаў. Аснова такога інтарэсу, не ў апошнюю чаргу, у тым, што як Ізраіль для беларусаў, так і Беларусь для ізраільцян - у многім блізкія краіны. Гэта тлумачыцца глыбокімі гістарычнымі сувязямі і шматлікімі міжчалавечымі кантактамі, - адзначыў дыпламат. - Характэрна, што ў 2016 годзе ўзаемныя турыстычныя патокі паміж Беларуссю і Ізраілем падвоіліся. Сур'ёзную стымулюючую ролю адыграў тут перш за ўсё запуск бязвізавага рэжыму паміж дзвюма краінамі".

5-8 лютага пры садзейнічанні пасольства праходзіць рабочы візіт намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіла Партнога ў Ізраіль на чале дэлегацыі, якая прымае ўдзел у рабоце Міжнароднай міжземнаморскай турыстычнай выстаўкі ў Тэль-Авіве. Сярод экспанентаў нацыянальнага інфармацыйнага стэнда - прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме, упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, ААТ "Мінатэль", сэрвіснага цэнтра "Веста", УП "Белпрафсаюзкурорт", кампаніі "Парадайз Трэвэл", санаторыяў "Альфа-Радон" і "Азёрны".

У час работы выстаўкі прайшла прэзентацыя беларускіх турыстычных магчымасцей.

Беларускія прадстаўнікі турыстычнай галіны традыцыйна ўдзельнічаюць у Міжземнаморскім кірмашы IMTM. Пры гэтым пашыраецца як кола экспанентаў, так і пералік турыстычных паслуг, што прапануюцца. У гэтым годзе ў час выстаўкі праведзена шырокая прэзентацыя патэнцыялу Беларусі ў гэтай сферы. У апошнія гады такія прэзентацыі маюць рэгіянальны акцэнт - у мінулым годзе ў фокусе была Брэсцкая вобласць з Белавежскай пушчай, у гэтым - Гродзенскі рэгіён з Аўгустоўскім каналам і іншымі выдатнымі мясцінамі.

Адбылася таксама сустрэча Міхаіла Партнога з міністрам турызму Ізраіля Ярывам Левіным. Субяседнікі з задавальненнем адзначылі, што адмена візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем прывяла да значнага росту ўзаемных турыстычных патокаў. У кантэксце абмеркавання асноўных напрамкаў далейшага развіцця сувязей паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін акцэнтавана актуальнасць аднаўлення работы сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па турызме.

На базе пасольства прайшла сустрэча намесніка міністра з актывам беларускай дыяспары. Акрамя таго, адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам паломніцкай службы Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, а таксама з ізраільскімі інвестарамі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве ў сферы рэалізацыі турыстычных праектаў у Беларусі.

Міхаіл Партной наведаў горад Нетанія, азнаёміўся з яго турыстычным патэнцыялам, правёў перагаворы з прадстаўнікамі кіраўніцтва гарадскога савета.

Акрамя таго, намеснік міністра даў шэраг інтэрв'ю мясцовым журналістам і разам з дырэктарам Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Веранікай Дарожка прыняў удзел у прамым эфіры праграмы "Дзень", дзе было расказана аб перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Ізраіля ў турыстычнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі