У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Май 2013

Сяргей Маскевіч: Існуючая нарматыўная база дае грамадзянам Беларусі і Расіі роўныя магчымасці атрымання адукацыі

Сяргей Маскевіч: Існуючая нарматыўная база дае грамадзянам Беларусі і Расіі роўныя магчымасці атрымання адукацыі

28 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Існуючая нарматыўная база ў цэлым забяспечвае роўныя магчымасці атрымання якаснай адукацыі для грамадзян Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў сёння міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч на сумесным пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, якое праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Большасць адукацыйных паслуг прадастаўляецца грамадзянам за кошт бюджэтных сродкаў, што гарантавана канстытуцыямі дзвюх краін. "Мы лічым, што гэта пытанне сістэмна вырашана на ўсіх узроўнях адукацыі і не патрабуе прыняцця якіх-небудзь кардынальных рашэнняў. А ў практычнай плоскасці цяпер ідзе прапрацоўка такога пытання, як спрашчэнне доступу для грамадзян нашых краін да атрымання адукацыі, асабліва на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дзе прадугледжаны конкурсны адбор пры паступленні", - сказаў Сяргей Маскевіч.

Паводле яго слоў, заканадаўчае замацаванне грамадскіх адносін у сферы адукацыі ў Беларусі і Расіі пастаянна аптымізуецца і ўдасканальваецца. Важным крокам у гэтым напрамку стала прыняцце ў Беларусі Кодэкса аб адукацыі, а ў Расіі Федэральнага закона аб адукацыі, якія вызначылі прыярытэты развіцця адукацыі на бліжэйшую перспектыву. З прыняццем гэтых заканадаўчых актаў сістэмы адукацыі дзвюх краін сталі больш блізкімі, ліквідаваны многія супярэчнасці.

На пасяджэнні таксама абмяркоўвалася пытанне аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб умовах стварэння і дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ад 19 студзеня 2001 года. Як адзначылі ўдзельнікі калегіі, важную ролю ў арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй адыгрываюць Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, філіялы Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі. Напрыклад, у 2012 годзе толькі Беларуска-Расійскім ўніверсітэтам падрыхтавана больш як 700 спецыялістаў, у тым ліку звыш 90 з іх вучыліся за кошт бюджэтных сродкаў Расіі. Была закранута тэма аб наданні Беларуска-Расійскаму ўніверсітэту статусу дзяржаўнага, а таксама абмеркавана пытанне прапрацоўкі канцэпцыі яго развіцця на бліжэйшыя гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс