У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Ліс 2018

Сямашка зрабіў першыя заявы на пасадзе пасла ў Расіі

Сямашка зрабіў першыя заявы на пасадзе пасла ў Расіі

13 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка расказаў аб асноўных задачах, якія стаяць перад ім на новай пасадзе. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Калі Прэзідэнт нашай краіны агучыў прапанову, я яму сказаў, што прымаю яе, таму што не ўяўляю сябе без работы. Па-іншаму я проста не ўяўляю", - адзначыў пасол.

Што датычыцца беларуска-расійскіх адносін, ён падкрэсліў, што Расія была, ёсць і будзе асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. "Так ужо склалася гістарычна. І тэрытарыяльна, і адзіная ментальнасць, гісторыя наша. Вы цудоўна разумееце, што ні з адной краінай у нас такога тавараабароту няма, як з Расіяй. Напэўна, у гэтым годзе будзе мільярдаў 35 (долараў ЗША. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Разам з тым ён звярнуў увагу на вялікае адмоўнае сальда і той факт, што рост экспартных паставак значна больш сціплы за імпарт. Акрамя таго, прысутнічае фактар расійскага падатковага манеўру ў нафтавай сферы, што закранае непасрэдна эканамічныя інтарэсы Беларусі, перыядычна ўзнікаюць цяжкасці з пастаўкай прадуктаў харчавання.

"Адмоўнае сальда з Расіяй - гэта рэальная эканамічная праблема сёння. Калі б гэтага не было, то эканоміка адчувала б сябе лепш. У глабальным плане - гэта задача ўрада і пасольства, каб вырашыць гэту праблему", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Ён лічыць, што вырашаць гэта пытанне можна з двух бакоў. Па-першае, трэба патанніць закупку энерганосьбітаў, і падставы для гэтага ёсць, улічваючы саюзныя дамоўленасці. "Ёсць дакументы, прапісаныя пры стварэнні ЕАЭС, што мы павінны стварыць адзіны рынак электраэнергіі, нафты і газу", - нагадаў пасол.

Уладзімір Сямашка лічыць важным ва ўмовах саюзнага будаўніцтва стварыць сапраўды аднолькавыя эканамічныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Па-другое, праблема адмоўнага сальда павінна вырашацца за кошт павелічэння аб'ёму паставак беларускіх тавараў на расійскі рынак, прадоўжыў Уладзімір Сямашка.

Яшчэ адну задачу ён бачыць у плане завяршэння будаўніцтва БелАЭС, і асабліва дасягнення дамоўленасцей па пераглядзе ставак і тэрмінаў па адпаведным крэдыце расійскага боку.

"Гэтыя пытанні не могуць быць вырашаны імгненна. Усё павінна вырашацца нармальна і ў спакойным рэчышчы. Думаю, рана ці позна мы гэтыя праблемы вырашым", - дадаў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі