Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Sep 2017

Сямашка: Урад Беларусі абяцае падтрымку развіццю сумесных з Індыяй бізнес-праектаў

Сямашка: Урад Беларусі абяцае падтрымку развіццю сумесных з Індыяй бізнес-праектаў

11 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Урад Беларусі абяцае падтрымку развіццю сумесных з Індыяй бізнес-праектаў. Аб гэтым сёння на беларуска-індыйскім форуме ў Нью-Дэлі заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік прэм'ер-міністра падрабязна расказаў аб перавагах супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён адзначыў, што галоўнымі фактарамі прывабнасці з'яўляюцца навукаёмістасць беларускай эканомікі, выгадныя ўмовы вядзення бізнесу, геаграфічныя перавагі, магчымасць пашырэння прадукцыі і паслуг на агульны рынак краін ЕАЭС.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што аб'ём двухбаковага тавараабароту, які па выніках 2016 года склаўся на ўзроўні каля $400 млн, значна ніжэйшы за патэнцыял Беларусі і Індыі.

"Наша краіна адкрыла сваю эканоміку для замежных інвестараў і прыватызацыі, радыкальна спрошчаны працэдуры рэгістрацыі і вядзення бізнесу. Стратэгія Беларусі амбіцыйная - увайсці ў дваццатку сусветных лідараў па спрыяльным інвестыцыйным клімаце. Сёння мы на 37-м месцы ў свеце са 185 краін. Мы гатовы да выкарыстання самых сучасных форм інвесціравання - ад стварэння замежных сумесных прадпрыемстваў да канцэсійных пагадненняў", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён прапанаваў ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Індыі ў тых галінах, дзе Беларусь мае прызнаны вопыт вытворчасці, тэхналогіі і ноу-хау. "Урад Беларусі гарантуе аказанне ўсялякага садзейнічання наваствораным і дзеючым прадпрыемствам у Індыі", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Ён адзначыў, што ў Індыі ўжо створаны сэрвісны цэнтр па абслугоўванні самазвалаў БелАЗ. "Нашы машыны па канкурэнтаздольнай цане, тэхнічным узроўні, надзейнасці добра сябе зарэкамендавалі ў Індыі. У час гэтага візіту будуць падпісаны адпаведныя пагадненні, прыняты прынцыповыя рашэнні аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці кар'ернай тэхнікі ў Індыі з дастатковым узроўнем лакалізацыі", - праінфармаваў намеснік прэм'ер-міністра.

Улічваючы рост эканомікі Індыі, трэнд на павелічэнне аб'ёмаў грузавых і пасажырскіх перавозак, Беларусь прапануе індыйскаму рынку лінейку грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў МАЗ. Заяўлена аб гатоўнасці ствараць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці гэтых машын і іх сэрвісным абслугоўванні.

Ёсць добрыя перспектывы і для развіцця ўзаемадзеяння ў сельгасмашынабудаванні, паставак адпаведнай беларускай прадукцыі ў Індыю. "Добры эканамічны эфект дасць сумесная вытворчасць прадукцыі МТЗ - ад міні-трактароў да энерганасычаных, якія камплектуюцца любым навясным абсталяваннем. Будзе падпісаны кантракт аб сумеснай вытворчасці трактарнай тэхнікі. Больш таго, у гэтым годзе падпісаны кантракт і створана СП па вытворчасці збожжа- і кормаўборачных камбайнаў. Першыя доследныя ўзоры ў канцы кастрычніка паступяць на ваш рынак для правядзення выпрабаванняў. У наступным годзе мы плануем пастаўку для серыйнай вытворчасці", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён акцэнтаваў увагу, што беларускія вытворцы прапануюць сваім партнёрам цэлую сістэму машын для поўнага тэхналагічнага цыкла ў сельгасвытворчасці.

"Запрашаем індыйскі бізнес інвесціраваць у Беларусі. Прыярытэтныя праекты атрымліваюць беспрэцэдэнтныя льготы. Адзін з галоўных прыярытэтаў для нас - гэта фармацэўтыка, бія- і нанатэхналогіі. Гэта растучыя рынкі", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка дадаў, што Беларусь гатова кожны праект суправаджаць спецыяльнымі праграмамі падрыхтоўкі кадраў як у Беларусі, так і ў Індыі.

Ужо ў ходзе асноўнай часткі бізнес-форуму беларускія і індыйскія партнёры заключылі 10 розных пагадненняў і мемарандумаў.

У іх ліку генеральнае пагадненне аб стратэгічным партнёрстве паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і кампаніяй Hetero Labs Limited; трохбаковае пагадненне аб асноўных умовах паміж Міністэрствам аховы здароўя, кампаніяй "Глорынкор" і кампаніяй Biocon Limited; трохбаковае пагадненне аб асноўных умовах паміж Міністэрствам аховы здароўя, "Глорынкор" і кампаніяй Cadila Healthcare Limited.

Падпісаны таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж агенцтвам "Інвест Індыя" і Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі.

Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж індыйскай Асацыяцыяй тураператараў і Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі. Падпісана пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве і каардынацыі паміж Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі і кампаніяй Salvia Promoters Private Limited.

Мемарандум аб развіцці сумеснага прадпрыемства Gomselmash India Private Limited падпісаны паміж ААТ "Гомсельмаш" і кампаніяй DVR Infratech Private Ltd. Заключаны таксама кантракт паміж ААТ "Гомсельмаш" і Gomselmash India Private Limited на пастаўку сельгастэхнікі.

Яшчэ адзін дакумент - пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "БелАЗ" і кампаніяй M/s BGR Mining & Infra Ltd. (BGR MIL).

Мемарандум аб узаемаразуменні з індыйскім партнёрам заключыла таксама кампанія "Аэрамаш".

Цяпер прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў прадаўжаюць двухбаковыя перагаворы ў Нью-Дэлі. Чакаецца, што па выніках дня пакет перспектыўных дамоўленасцей і канкрэтных пагадненняў значна папоўніцца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі