Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Sep 2017

Сямашка: Супрацоўніцтва з Індыяй у фармацэўтыцы дасць магчымасць знізіць кошт шэрага лякарстваў у Беларусі

Сямашка: Супрацоўніцтва з Індыяй у фармацэўтыцы дасць магчымасць знізіць кошт шэрага лякарстваў у Беларусі

11 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з Індыяй у фармацэўтыцы дасць магчымасць знізіць кошт некаторых лякарстваў на беларускім рынку. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба шукаць варыянты, каб зменшыць кошт лякарства. Таму што ёсць парадаксальная сітуацыя, калі некаторыя віды лякарстваў у нас даражэйшыя не на працэнты, а ў разы ў адносінах да аналагічных за мяжой. Трэба разумець, што для насельніцтва гэта вельмі важная крыніца расходаў, асабліва для людзей пажылога ўзросту. Супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы вельмі важна для нас, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Не толькі Міністэрства аховы здароўя, але яшчэ дзве кампаніі, якія прыехалі ў складзе дэлегацыі, будуць у фармацэўтычнай галіне падпісваць пагадненне".

Ён падкрэсліў, што Індыя вельмі прагрэсіўная ў фармацэўтычнай галіне, але і Беларусь за апошнія гады зрабіла сур'ёзны крок у развіцці гэтай сферы. "Быў час, калі ўласная вытворчасць (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) складала ўсяго толькі 16-17 працэнтаў. Астатняе мы імпартавалі. Сёння ўжо больш за 50 працэнтаў мы вырабляем у сябе", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Як паведамлялася, на 2017-2018 гады намечаны запуск сучасных беларуска-індыйскіх фармацэўтычных вытворчасцей у Беларусі, дзе будуць вырабляцца лякарствы для лячэння раку, туберкулёзу, ВІЧ, гепатыту, проціпухлінныя лякарствы, монакланальныя антыцелы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі