У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліс 2016

Сямашка: Першы энергаблок БелАЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе

Сямашка: Першы энергаблок БелАЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе

17 лістапада, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе. Аб гэтым 16 лістапада ў Астраўцы паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанні журналістаў наконт будаўніцтва Беларускай АЭС, Уладзімір Сямашка адзначыў, што работы вядуцца згодна з графікам. "Чакаем, што да канца гэтага года прыйдзе новы корпус рэактара. Вясной 2017 года ён будзе ўстаноўлены. І, такім чынам, мы мяркуем, што блок у 2019 годзе павінен быць уведзены", - сказаў Уладзімір Сямашка.

"Вядома, што па неасцярожнасці выканаўцы выпусцілі корпус рэактара. І прынята рашэнне незалежным рэгулятарам, што ў такім выглядзе корпус нельга прыняць. Для нас надзейнасць і бяспека вышэй за ўсё. Калі нават мізэрныя сумненні ёсць, то трэба мяняць. Таму было прынята рашэнне аб замене, гэта наша рашэнне", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс