У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Кст 2016

Сямашка: Нарошчванне тавараабароту з Пакістанам да $1 млрд - задача выканальная

Сямашка: Нарошчванне тавараабароту з Пакістанам да $1 млрд - задача выканальная

3 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Нарошчванне тавараабароту з Пакістанам да $1 млрд - задача выканальная. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшніх сустрэчах мы канстатавалі, што ва ўсіх сферах нашага супрацоўніцтва ёсць значныя напрацоўкі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, навуцы. Гэта дае магчымасць спадзявацца, што мы вырашым задачу па нарошчванні тавараабароту да $1 млрд. Прычым для такой вялікай краіны, як Пакістан, ды і для нас $1 млрд - гэта не такая вялікая лічба", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь даўно пачала пастаўляць у Пакістан, у прыватнасці, прадукцыю Мінскага трактарнага завода. "Мы выйшлі на 3-3,5 тыс. трактароў у год. Але гэту лічбу трэба прынамсі падвойваць, - упэўнены ён. - Пакістан - краіна з развітой сельскагаспадарчай вытворчасцю, але яшчэ трэба шмат зрабіць у асваенні тэхналогій, павышэнні эфектыўнасці працы. Мы прапануем закупляць у нас не проста трактар, а сістэму прылад: ад плуга і сеялкі да збожжа-, корма-, бавоўнаўборачнага камбайна".

Сёння прайшлі сустрэчы Уладзіміра Сямашкі з членамі ўрада Пакістана. Так, віцэ-прэм'ер правёў перагаворы з федэральным міністрам нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў, федэральным міністрам навукі і тэхналогій. Запланаваны сустрэчы з федэральнымі міністрамі нафты і прыродных рэсурсаў, гандлю, прамысловасці і вытворчасцей, водных рэсурсаў і энергетыкі, а таксама кіраўнікамі іншых ведамстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс