У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Крс 2015

Сямашка: Галоўная задача інфацэнтра па атамнай энергіі - данесці да насельніцтва дакладную інфармацыю аб мірным атаме

Сямашка: Галоўная задача інфацэнтра па атамнай энергіі - данесці да насельніцтва дакладную інфармацыю аб мірным атаме

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная задача інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі - данесці да насельніцтва дакладную інфармацыю аб мірным атаме. Аб гэтым на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця цэнтра ў Мінску заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што стаўленне да атамнай энергетыкі ў насельніцтва Беларусі неадназначнае, паколькі не ўсе людзі інфармаваны аб яе магчымасцях. "Нам неабходна паказаць і расказаць людзям, для чаго ў рэспубліцы будуюць АЭС. Данесці гэту інфармацыю да насельніцтва - галоўная задача інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Работы на атамнай электрастанцыі вядуцца па графіку. Першы блок плануецца ўвесці ў строй у 2018 годзе, другі - да канца 2020 года. Але па меры выканання работ у людзей будзе ўзнікаць шмат пытанняў, адказы на якія павінны даваць кваліфікаваныя спецыялісты".

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергііУ сваю чаргу міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык адзначыў, што будаўніцтва атамнай станцыі дапаможа не толькі вырашыць пытанні з дыверсіфікацыяй відаў паліва, але і дасць магчымасць развіваць абсалютна новыя для рэспублікі напрамкі, звязаныя з выкарыстаннем мірнага атама. "У гэтым праекце важна абсалютна ўсё: і арганізацыя самога працэсу будаўніцтва, і падрыхтоўка грамадскай думкі", - падкрэсліў міністр.

Мемарандум аб стварэнні ў Мінску цэнтра падпісалі летам 2014 года ў Маскве міністр адукацыі Беларусі і кіраўнік "Расатама" ў час VI Міжнароднага форуму "Атамэкспа-2014". Тэхнічнае адкрыццё аб'екта ў Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адбылося ў канцы лістапада мінулага года.

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергііІнфацэнтры па атамнай энергіі адкрываюцца пад эгідай дзяржкарпарацыі "Расатам" у сталіцах рэгіёнаў, дзе будуюцца або функцыянуюць аб'екты атамнай галіны. Цэнтр - гэта сучасны мультымедыйны кінатэатр, які спалучае панарамную 3D-праекцыю, камп'ютарную графіку і анімацыю, стэрэагук, інтэрактыўныя кансолі і персанальныя маніторы. Дзякуючы выкарыстоўваемым тэхналогіям ствараецца эфект паглыблення гледача ў віртуальную рэальнасць. Усе сеансы і мерапрыемствы бясплатныя для наведвальнікаў.

Праграма сеанса разлічана як на школьнікаў ад 8 гадоў, так і на дарослую аўдыторыю. Акрамя асноўнай таксама будуць даступны праграмы па астраноміі, прыродазнаўстве і краіназнаўстве на рускай і англійскай мовах.

Адкрыццё цэнтра па атамнай энергіі ў Мінску адбылося ў час работы VII Міжнароднай выстаўкі і канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь 2015". Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі "Расатам". Аператарам выстаўкі з расійскага боку з'яўляецца кампанія "Атамэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс