Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Снж 2014

Сямашка: Беларусь будзе кіравацца ўсімі рэкамендацыямі МАГАТЭ для забеспячэння ядзернай бяспекі

Сямашка: Беларусь будзе кіравацца ўсімі рэкамендацыямі МАГАТЭ для забеспячэння ядзернай бяспекі

2 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь будзе кіравацца ўсімі рэкамендацыямі МАГАТЭ для забеспячэння ядзернай бяспекі. Аб гэтым 2 снежня заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з дэлегацыяй высокага ўзроўню пад кіраўніцтвам намесніка генеральнага дырэктара МАГАТЭ Дэніса Флары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусі трэба яшчэ прайсці доўгі шлях да ўводу ў эксплуатацыю сваёй атамнай электрастанцыі. "Нам вельмі важна забяспечыць ядзерную бяспеку. У сувязі з гэтым я яшчэ раз запэўніваю, што мы будзем кіравацца ўсімі рэкамендацыямі МАГАТЭ, якія заснаваны на міжнародным вопыце", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка яшчэ раз пацвердзіў дамоўленасць аб падрыхтоўцы і ўзгадненні графіка ацэначных місій МАГАТЭ да ўвядзення станцыі ў эксплуатацыю. У бліжэйшы час гэты графік будзе накіраваны ў сакратарыят агенцтва. Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў Беларусі надаецца вялікае значэнне такім ацэначным місіям, таму што гэта дае магчымасць спецыялістам зразумець, наколькі іх дзеянні адпавядаюць сусветнаму вопыту. Першы намеснік прэм'ер-міністра падзякаваў таксама за садзейнічанне, якое аказвае агенцтва ў падрыхтоўцы кадраў для будучай атамнай электрастанцыі і за навуковае суправаджэнне гэтага праекта.

Ён праінфармаваў, што ў Беларусі створана сістэма рэгулярнага кантролю за рэалізацыяй праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Вялікая ўвага ўдзяляецца менавіта забеспячэнню ядзернай бяспекі. Акрамя таго, распрацаваны і знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі дзве дзяржаўныя праграмы - навуковага суправаджэння, будаўніцтва і наступнага ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС і падрыхтоўкі кадраў.

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ Дэніс Флары падзякаваў беларускаму боку за прыхільнасць да прынцыпаў ядзернай бяспекі. Ён таксама звярнуў увагу, што МАГАТЭ аказвае падтрымку дзяржавам, якія пачынаюць сваю ядзерную праграму, у тым ліку і Беларусі.

Чакаецца, што дэлегацыя высокага ўзроўню, у якую ўваходзяць акрамя экспертаў МАГАТЭ прадстаўнікі Растэхнагляда, Еўрапейскай камісіі, Форуму супрацоўніцтва рэгулятараў, у час свайго візіту ў Беларусь наведае будаўнічую пляцоўку Беларускай атамнай электрастанцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі