У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Снж 2015

Сямашка: Беларусь і В'етнам стварылі задзел для дасягнення тавараабароту $500-700 млн у год

Сямашка: Беларусь і В'етнам стварылі задзел для дасягнення тавараабароту $500-700 млн у год

8 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам стварылі задзел для дасягнення тавараабароту $500-700 млн у год. Такое меркаванне выказаў сёння ў размове з журналістамі віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, добрую аснову для нарошчвання гандлёва-эканамічных адносін заклалі падпісаныя на Беларуска-в'етнамскім бізнес-форуме кантракты і пагадненні. У прыватнасці, ён спыніўся на дакументах, падпісаных МАЗ. У Ханоі сёння былі заключаны кантракты на пастаўку 100 адзінак самазвалаў МАЗ на агульную суму больш як $3 млн і аўтобусаў МАЗ на $700 тыс. Падпісана таксама пагадненне аб стварэнні зборачнай вытворчасці МАЗ з в'етнамскай карпарацыяй ТМТ Motor. В'етнамскі бок лічыць, што гэта вельмі надзейная тэхніка, асабліва для сельскай мясцовасці, і яна добра сябе зарэкамендавала яшчэ ў савецкі час.

Уладзімір Сямашка расказаў, што 9 снежня ў яго адбудуцца перагаворы з міністрам прамысловасці В'етнама, у час якіх размова пойдзе аб стварэнні сама меней дзвюх зборачных вытворчасцей у В'етнаме: самазвалаў і аўтобусаў МАЗ.

На вытворчых плошчах в'етнамскай карпарацыі VEAM з 2009 года дзейнічае зборачная вытворчасць грузавых аўтамабіляў МАЗ. Па стане на лістапад гэтага года сюды пастаўлена 995 машынакамплектаў аўтатэхнікі. З в'етнамскай кампаніяй SAMCO з 2014 года ажыццяўляецца прапрацоўка пытання стварэння зборачнай вытворчасці нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ у Хашыміне. У лістападзе гэтага года завершана зборка і абкатка двух доследных нізкападлогавых аўтобусаў. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у наступным годзе плануецца паставіць 30 адзінак такога транспарту. Адначасова прапрацоўваюцца новыя мадэлі аўтобусаў, больш манеўраныя для в'етнамскіх гарадоў.

"Думаю, гэта задзел для таго, каб наш тавараабарот са $170 млн у гэтым годзе вырас да $500-700 млн в год. Я веру, што гэта будзе так", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску