У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2017

Сямашка: Абарона ўнутранага рынку і айчыннага вытворцы павінна быць у прыярытэце

Сямашка: Абарона ўнутранага рынку і айчыннага вытворцы павінна быць у прыярытэце

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарона ўнутранага рынку і айчыннага вытворцы павінна быць у прыярытэце. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, падводзячы вынікі калегіі Дзяржстандарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа па абароне рынку вядзецца і дае свае вынікі. Мы не павінны аддаваць свой рынак. Калі па харчовых таварах доля айчыннай прадукцыі складае 87-88 працэнтаў, то па прамысловых таварах доля айчыннага падае", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Прыярытэтамі для беларускай эканомікі ў 2017 годзе таксама будуць экспарт і павышэнне канкурэнтаздольнасці тавараў. "Мы краіна з адкрытай эканомікай і павінны ўмець прадаць 70 працэнтаў вырабленых тавараў і паслуг. Але каб дасягнуць гэтага паказчыка, трэба быць канкурэнтаздольным - гэта пытанні якасці, канкурэнтнай цаны, сэрвісу і гэтай далей", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Што датычыцца ўкаранення тэхнічных рэгламентаў для забеспячэння якасці прадукцыі, то Уладзімір Сямашка арыентуе Дзяржстандарт і зацікаўленыя міністэрствы на больш актыўную арганізацыйную і інфармацыйную работу. "Часам ставіліся да гэтага спусціўшы рукавы. Калі заканчваўся пераходны перыяд, аказвалася, што мы не гатовы да іх рэальнага ўкаранення, не ведаем, што гэта за рэгламенты, - звярнуў увагу Уладзімір Сямашка. - Таму на новым этапе прашу гэтыя памылкі мінулага перыяду не паўтараць".

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што ў Беларусі пачаўся пераход на новую версію дзяржаўнага стандарту СТБ ISO 9001 "Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні". "Тут не павінна быць фармалізму. Трэба вельмі строга да гэтага падысці. Хто не здольны выканаць, няхай напружваецца - пачынаючы з вучобы персаналу і заканчваючы перааснашчэннем у цэхах, дзе гэта неабходна", - сказаў ён.

Уладзімір Сямашка станоўча ацаніў работу Дзяржстандарту на цяперашнім этапе. "Павінен падзякаваць за работу, якую вы праводзіце. Як у куратара вашага ведамства, у прынцыпе ў мяне няма прэтэнзій. На ўнутрыдзяржаўным узроўні, узроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, міжнародным узроўні ў вас добрая рэпутацыя. Работа ідзе нармальна, без шуму, арганізавана - і яна дае вынік. Гэта заслуга кіраўніцтва і ўсіх работнікаў Дзяржстандарту", - лічыць Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс