У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Снж 2015

Швыдкой: Мінск - найбольш зручная пляцоўка для дыялогу паміж Расіяй і Украінай

Швыдкой: Мінск - найбольш зручная пляцоўка для дыялогу паміж Расіяй і Украінай

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск - найбольш зручная пляцоўка для дыялогу паміж Расіяй і Украінай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой у час канферэнцыі "Навука і культура ў сучасным дыскурсе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінск стаў пляцоўкай для абмеркавання палітычных пытанняў паміж краінамі. Калі мы думалі аб тым, дзе нам лепш сабрацца, дык прыйшлі да высновы, што Мінск - найбольш зручная пляцоўка для дыялогу паміж дзеячамі навукі, культуры і адукацыі", - сказаў Міхаіл Швыдкой.

Спецыяльны прадстаўнік расійскага прэзідэнта адзначыў, што сёння творчая і навуковая інтэлігенцыя з трох краін сабралася ў Беларусі не для таго, каб аналізаваць падзеі мінулых гадоў, а каб зразумець, што рабіць далей. "Мы часта гаворым, што ўсё вырашаюць палітыкі. Так, яны вырашаюць многае. Але адносіны паміж народамі рэч настолькі глыбінная, што часам палітычныя рашэнні не пранікаюць у тоўшчу народнага жыцця", - адзначыў ён.

Швыдкой: Мінск - найбольш зручная пляцоўка для дыялогу паміж Расіяй і УкраінайСёння ў Мінску праходзіць канферэнцыя "Навука і культура ў сучасным дыскурсе" з удзелам экспертаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук, Дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расіі, Фонд развіцця "Інстытут еўразійскіх даследаванняў" пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс