VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2020

Швейцарцы, якія жывуць і працуюць у Беларусі, высока ацэньваюць развіццё і дынаміку ў краіне - Касіс

Швейцарцы, якія жывуць і працуюць у Беларусі, высока ацэньваюць развіццё і дынаміку ў краіне - Касіс
Іньяцыа Касіс

13 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Швейцарцы, якія жывуць і працуюць у Беларусі, высока ацэньваюць развіццё і дынаміку ў краіне. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі я наведваю іншыя дзяржавы, ёсць пэўная традыцыя: перш чым сустракацца з палітыкамі, я праводжу сустрэчу са швейцарскай дыяспарай - тымі швейцарскімі грамадзянамі, якія жывуць у краіне, уносяць пэўны ўклад у яе развіццё. Сёння раніцай у мяне было такое снеданне са швейцарцамі, якія жывуць у Беларусі, - расказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Сярод іх (не жыве, але актыўна працуе ў Беларусі) Петэр Шпулер (уладальнік кампаніі "Штадлер Рэйл Груп". - Заўвага БЕЛТА). Я вельмі добра яго ведаю па ранейшай рабоце ў парламенце. Таксама на гэтай сустрэчы быў прадстаўнік Чырвонага Крыжа - гэта гуманітарны напрамак. І тры іншыя грамадзяніны Швейцарыі. Для мяне было вельмі важна даведацца пра іх адчуванне, успрыманне Беларусі. І ўсе яны ў адзін голас хвалілі, высока ацэньвалі тое развіццё, дынаміку, якая назіраецца ў Беларусі".

Іньяцыа Касіс адзначыў, што не крыўдзіцца, калі Беларусь параўноўваюць са Швейцарыяй, называючы яе Швейцарыяй Усходняй Еўропы. "Для нас гэта вялікі гонар, што Швейцарыя служыць прыкладам для Беларусі. У нас сапраўды шмат агульнага. І колькасць насельніцтва падобная, мы акружаны суседзямі, вялікая культурная разнастайнасць. Усё гэта дае нам магчымасць выконваць асаблівую функцыю па будаўніцтве "мастоў" (маецца на ўвазе развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі. - Заўвага БЕЛТА).

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы таксама адзначыў, што пра Беларусь часта гавораць, што гэта ўсходняя Швейцарыя. "Я абсалютна не супраць такога азначэння. Таму што Швейцарыя такі станоўчы статус у свеце заслужыла дзякуючы сваёй палітыцы, нейтралітэту і вельмі вялікай прыстойнасці ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход