У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Сак 2015

Шуневіч адзначае эфектыўнае партнёрства МУС і міжнародных арганізацый

Шуневіч адзначае эфектыўнае партнёрства МУС і міжнародных арганізацый

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адзначае эфектыўнае партнёрства ведамства з урадавымі і няўрадавымі міжнароднымі арганізацыямі. Аб гэтым ён паведаміў сёння на сустрэчы з супрацоўнікамі грамадскіх арганізацый і дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша эфектыўнае партнёрства мае добрую дынаміку, і мы спадзяёмся, што такая дынаміка будзе захавана і ў далейшым, і дзякуючы агульным намаганням мы будзем дасягаць пастаўленых мэт", - падкрэсліў міністр.

Ігар Шуневіч адзначыў, што Беларусь у цэлым і МУС у прыватнасці ўдзяляюць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу. "У тым ліку дзякуючы гэтаму мы змаглі забяспечыць у мінулым годзе даволі ўстойлівы стан правапарадку ў краіне, грамадскую бяспеку, якая дае магчымасць гаварыць аб тым, што органы ўнутраных спраў працуюць эфектыўна, валодаюць усімі неабходнымі навыкамі і ўменнямі", - адзначыў ён.

Паводле слоў міністра, за апошняе дзесяцігоддзе ў краіне пры падтрымцы шэрага міжнародных арганізацый і з улікам іх донарства рэалізавана 11 прынцыпова важных праектаў праваахоўнай накіраванасці. У прыватнасці, у найбольшай ступені сумеснай праектнай дзейнасцю ахоплены сферы вымушанай міграцыі, процідзеяння гандлю людзьмі і незаконнаму абароту наркотыкаў, а таксама праблемы ВІЧ/СНІД.

"Традыцыйна высокай станоўчай ацэнкі заслугоўвае шэраг праведзеных у Беларусі сумесных мерапрыемстваў, якія садзейнічалі міжрэгіянальнаму і міжнацыянальнаму супрацоўніцтву. Некаторыя з такіх мерапрыемстваў сталі стартавай пляцоўкай для вылучэння міжнародных, нацыянальных ініцыятыў і заклалі трывалую аснову для кансалідацыі намаганняў розных краін у сувязі з новымі выклікамі і пагрозамі", - сказаў Ігар Шуневіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс