У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Снж 2015

Шумілін: Інфармацыйная бяспека выходзіць на першыя пазіцыі ў сістэме нацбяспекі Беларусі

Шумілін: Інфармацыйная бяспека выходзіць на першыя пазіцыі ў сістэме нацбяспекі Беларусі

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйная бяспека стала выходзіць на адно з першых месц у сістэме нацыянальнай бяспекі Беларусі. Аб гэтым заявіў 2 снежня старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін у час міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Крыніцай прынцыпова новых пагроз у сучасным свеце апошнім часам усё часцей выступае тэхналагічная эвалюцыя, якая прадастаўляе недаступныя раней магчымасці негатыўнага ўплыву на асобу, грамадства і дзяржаву. У Беларусі інфармацыйная бяспека ўпэўнена стала выходзіць на адно з першых месц у сістэме нацыянальнай бяспекі", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Шумілін: Інфармацыйная бяспека выходзіць на першыя пазіцыі ў сістэме нацбяспекі Беларусі Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі - адзін з важных напрамкаў у дзейнасці беларускай дзяржавы. "Нездарма яна вызначана адным з дзевяці прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі на 2016-2020 гады", - адзначыў ён.

У сваю чаргу старшыня КДБ Валерый Вакульчык звярнуў увагу, што сучасная сітуацыя ў свеце, калі ажыццяўляюцца каляровыя рэвалюцыі і ўзрастае тэрарыстычная пагроза, патрабуе павышанай увагі да такога важнага аспекта нацыянальнай бяспекі, як сацыяльна-псіхалагічны.

"Сучаснае грамадства з'яўляецца аб'ектам бесперапыннага інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння. Бесперапынна ўдасканальваюцца формы і метады маніпулявання грамадскай думкай, лабіравання карыслівых інтарэсаў, а таксама правакавання крызісаў. Навуковая супольнасць у цеснай каардынацыі з практыкамі абавязана пастаянна шукаць адэкватныя адказы на такія выклікі і пагрозы", - лічыць кіраўнік КДБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс