Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2020

"Што трэба рабіць, мы ведаем" - Лукашэнка заклікае беларусаў не панікаваць з-за каранавіруса


3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае беларусаў не панікаваць з-за каранавіруса. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Прэзідэнта, галоўная небяспека інфекцыі - гэта паніка. "Каранавірусны псіхоз" прынясе шмат небяспечных наступстваў. "Ад псіхозу людзі пачынаюць вар'яцець. Кожны дзень на іх гэта ўсё абвальваецца, і яны перажываюць, каб самім нешта не падхапіць, за дзетак. Людзі пачалі страчваць розум. Я ўпэўнены, што ў свеце дабавілася суіцыдаў. Гэта будуць наступствы такога псіхозу. Я ужо не гавару пра эканоміку", - адзначыў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей не панікаваць і падкрэсліў, што ў краіне прымаюцца ўсе неабходныя меры. "Што трэба рабіць, мы ведаем, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Тое, што мы робім цяпер, тое і будзем рабіць. Самае галоўнае (дарэчы, прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не адмаўляюць) - трэба не фронтам змагацца супраць усяго (забараніць усё і іншае), а ачагова. Як я некалі гаварыў, кропкава: выявілі чалавека - праверылі, каранавірус - лечым".

Прэзідэнт выказаў надзею, што сітуацыя з распаўсюджваннем інфекцыі не пагоршыцца. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у краіне прадаўжаюць сачыць за беларускімі граніцамі, выяўляючы інфіцыраваных грамадзян. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пажылым людзям: іх стараюцца засцерагчы ад лішніх кантактаў. Лячэбныя ўстановы забяспечаны ахоўнымі сродкамі - кожная вобласць занялася пашывам масак. "Прымаем усе меры засцярогі, - заявіў ён. - Але я ўрачам гавару: вы не павінны забываць, што, акрамя гэтых вірусаў, на якія потым можна ўсё спісаць, трэба лячыць анкалогію, сардэчна-сасудзістыя захворванні, простую пнеўманію, іншыя хваробы".

У пачатку тыдня Прэзідэнт мае намер правесці нараду па эпідэміялагічнай абстаноўцы ў Беларусі, дзе падвядуць квартальныя вынікі. "Мы цяпер бяром з кожнага ЗАГСа даныя аб колькасці памерлых людзей - там яны рэгіструюцца. Там абсалютна дакладныя даныя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі