24 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Еўрасаюз мае намер выбудоўваць з Беларуссю добрыя адносіны і ўдзячны за дапамогу ва ўрэгуляванні рэгіянальнага канфлікту. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіла намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Марыя Шмід, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вельмі ўдзячны вам за ўсё тое, што вы робіце для вырашэння вельмі складанага крызісу ў нашым рэгіёне", - сказала Хельга Марыя Шмід.
Намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў таксама падкрэсліла, што ЕС хацеў бы выбудоўваць добрыя адносіны з Беларуссю. "Я вельмі рада магчымасці абмеркаваць сёння нашы ўзаемадзеянні", - падкрэсліла прадстаўнік ЕС.