У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Кст 2016

Шэстакоў: Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Германіі можна вывесці на новы ўзровень

Шэстакоў: Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Германіі можна вывесці на новы ўзровень

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Германіі можна вывесці на якасна новы ўзровень, заявіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў у час 14-га пасяджэння беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам адбылося шэраг мерапрыемстваў і зроблены захады, якія даюць магчымасць з нашага пункту гледжання гаварыць аб важных пазітыўных зрухах у двухбаковых адносінах паміж Беларуссю і Германіяй, Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у цэлым. Я думаю, што сёння існуюць добрыя перадумовы для таго, каб вывесці наша эканамічнае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень", - сказаў Яўген Шэстакоў. Ён выказаў надзею, што ўжо зробленыя і будучыя сумесныя захады па развіцці дыялогу, новая якасць узаемадзеяння паставяць пытанне аб аднаўленні дзейнасці міжурадавага беларуска-германскага савета эканамічнага супрацоўніцтва.

"Мы таксама чакаем аднаўлення дзейнасці беларуска-германскай рабочай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Спадзяюся на большую актыўнасць з боку Федэральнага міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў ФРГ у гэтым пытанні", - адзначыў Яўген Шэстакоў і дадаў, што рабочая група зможа надаць сур'ёзны імпульс узаемадзеянню ў гэтай сферы.

Паводле слоў намесніка міністра, Беларусь адкрыта для далейшага супрацоўніцтва і дыялогу з ФРГ па ўсіх напрамках. Любыя прапановы германскага боку, нацэленыя на ўмацаванне двухбаковых адносін, не застануцца без увагі.

Яўген Шэстакоў таксама дадаў, што большасць рашэнняў і дамоўленасцей, дасягнутых у 2015 годзе, рэалізавана або знаходзіцца ў далейшай прапрацоўцы, што пацвярджае карыснасць і эфектыўнасць рабочай групы па гандлі і інвестыцыях як адной з важнейшых пляцовак для дыялогу па эканамічнай праблематыцы.

У час пасяджэння бакі разглядаюць пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый, экспартна-крэдытнага страхавання, прамысловай кааперацыі, энергетыкі, лагістыкі і транспарту, а таксама прафесійнай адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс