У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2017

Шэстакоў: Беларуска-кубінскія адносіны і ў далейшым будуць умацоўвацца

Шэстакоў: Беларуска-кубінскія адносіны і ў далейшым будуць умацоўвацца

13 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кубінскія адносіны і ў далейшым будуць умацоўвацца. Упэўненасць у гэтым выказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, выступаючы на вечары ў Доме дружбы, прысвечаным 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кубай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што Куба займае асаблівае месца ў знешняй палітыцы Беларусі. Паводле яго слоў, за 25 гадоў краінам удалося шмат чаго дабіцца ў супрацоўніцтве, якое ў тым ліку будуецца на адзінстве поглядаў па многіх пытаннях і падыходаў да міжнароднай праблематыкі. Яўген Шэстакоў падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае Кубу ў пытанні зняцця амерыканскай блакады.

Паводле яго слоў, пашырэнне і далейшае паглыбленне кантактаў з Кубай з'яўляецца адным з прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі, дыялог паміж краінамі пастаянна напаўняецца новым зместам. Намеснік міністра асаблівую ўвагу звярнуў на важнасць трох візітаў, якія былі зроблены на Кубу Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама сустрэч лідараў дзвюх дзяржаў на пляцоўцы Генеральнай асамблеі ААН.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, расказваючы аб планах па далейшым збліжэнні, асабліва адзначыў сумесныя эканамічныя праекты ў машынабудаванні. У прыватнасці, пашыраюцца пастаўкі тэхнікі МАЗ і МТЗ на востраў. Акрамя таго, плануецца адкрыццё прадстаўніцтва МТЗ у Кубе.

Яўген Шэстакоў таксама падкрэсліў, што ў Беларусі добра ведаюць пра Фідэля Кастра, які стаў сімвалам эпохі. Намеснік міністра выказаў упэўненасць, што Беларусь і Куба будуць прадаўжаць усебаковае ўзаемадзеянне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс