Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Май 2016

Шэстакоў: Беларусь вельмі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй

Шэстакоў: Беларусь вельмі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй

18 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь вельмі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў па выніках праведзенага ў Мінску другога пасяджэння беларуска-саудаўскага сумеснага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вельмі сур'ёзна ставіцца да супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй, разумеючы, што гэта вельмі ўплывовая дзяржава не толькі ў сваім рэгіёне, але і актыўны міжнародны ігрок. Эканоміка гэтай дзяржавы заўсёды ўваходзіць у дваццатку найбольш буйных эканомік свету. Беларусь вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Саудаўскай Аравіяй", - сказаў Яўген Шэстакоў.

Паводле яго слоў, у беларуска-саудаўскім супрацоўніцтве пакуль яшчэ рэалізаваны далёка не ўсе існуючыя магчымасці, але эканомікі дзвюх краін узаемадапаўняльныя. Так, на сённяшні дзень Саудаўская Аравія ідзе па шляху змяншэння залежнасці яе эканомікі ад сектара энерганосьбітаў. "Таму і нашы вучоныя, і нашы вытворцы, бізнесмены гатовы прапанаваць Саудаўскай Аравіі супрацоўніцтва па шэрагу пунктаў", - адзначыў намеснік міністра. Ён дадаў, што ў выніку такога супрацоўніцтва бакі ў перспектыве змогуць таксама сумесна працаваць на рынках трэціх краін.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі доктар Юсуф бен Тарад аль-Саадун падкрэсліў, што народ яго краіны глыбока паважае беларускую дзяржаву і народ. "У нас вельмі шмат агульнага. Самае галоўнае - гэта тое, што паміж намі ёсць узаемапавага. Мы прытрымліваемся сваёй палітыкі і каштоўнасцей", - адзначыў ён.

Паводле слоў Юсуфа бен Тарада аль-Саадуна, прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі на працягу тыдня наведвалі розныя беларускія кампаніі, установы і прадпрыемствы, каб вызначыць магчымасці для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. "Паколькі мы шчыра імкнёмся развіваць адносіны, мы спецыяльна сюды запрасілі экспертаў па многіх напрамках эканомікі, каб яны на свае вочы ўбачылі, якія магчымасці ёсць у Беларусі. І ў час наведвання і кантактаў яны дамовіліся прадаўжаць работу па наладжванні супрацоўніцтва ў многіх сектарах эканомікі", - адзначыў ён.

Юсуф бен Тарад аль-Саадун назваў перспектыўным развіццё супрацоўніцтва ў навуцы і тэхналогіях, фармакалогіі, выкарыстанні водных рэсурсаў.

"Узровень гандлёва-эканамічнага абмену не адпавядае патэнцыялу нашых дзвюх дзяржаў. Галоўная прычына - недахоп інфармацыі ў абодвух бакоў аб існуючых магчымасцях", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі