У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2016

Шэпель: Беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі

Шэпель: Беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, што адбылася на стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе БЕЛТА.

Карэспандэнт БЕЛТА атрымаў каментарый у старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі Алега Шэпеля. "Гэты жэст члены беларускай дэлегацыі зрабілі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі, якія былі адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах у Рыа без пацверджаных парушэнняў антыдопінгавых правіл і персанальнай дыскваліфікацыі", - паведаміў Алег Шэпель.

XV летнія Паралімпійскія гульні пройдуць з 7 па 18 верасня. У іх прымуць удзел больш як 4 тыс. атлетаў, якія разыграюць 528 камплектаў узнагарод. Беларускія атлеты выступяць у пяці відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс