VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліс 2016

Шэйман: Беларусь высока цэніць уклад Фідэля Кастра ў дружалюбныя беларуска-кубінскія адносіны

30 лістапада, Гавана /БЕЛТА - Прэнса Лаціна/. Беларусь высока цэніць уклад Фідэля Кастра ў дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Кубай. Аб гэтым сказаў спецыяльны прадстаўнік - Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман у час жалобнай цырымоніі развітання з лідарам кубінскай рэвалюцыі.

Акцыя памяці Фідэля Кастра адбылася ля мемарыяла Хасэ Марці на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване.

"З болем мы развітваемся з выдатным лідарам кубінскай рэвалюцыі нашым сябрам Фідэлем", - сказаў Віктар Шэйман.

Паводле слоў Віктара Шэймана, жыццё Фідэля Кастра стала арыенцірам для многіх барцоў за свабоду свайго народа.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў з розных рэгіёнаў свету ў ноч з 29 на 30 лістапада прынялі ўдзел у акцыі памяці Фідэля Кастра, які памёр 25 лістапада ў 22.29 па мясцовым часе ва ўзросце 90 гадоў.Акцыя памяці Фідэля Кастра адбылася ля мемарыяла Хасэ Марці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход