У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Чэр 2016

Шчоткіна: Устанаўленне прамых кантактаў паміж рэгіёнамі - аснова развіцця інтэграцыі

Шчоткіна: Устанаўленне прамых кантактаў паміж рэгіёнамі - аснова развіцця інтэграцыі

7 чэрвеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Устанаўленне прамых кантактаў паміж рэгіёнамі - аснова далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў у мэтах умацавання Саюзнай дзяржавы. Такое меркаванне выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна на секцыйным пасяджэнні "Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы працоўных адносін і сацыяльнай абароны насельніцтва" трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узаемадзеянне на рэгіянальным узроўні заўсёды дае плён, паколькі ўстанаўленне прамых кантактаў паміж рэгіёнамі - аснова далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў у мэтах умацавання Саюзнай дзяржавы", - сказала міністр.

Яна выказала надзею на плённую работу секцыі, у ходзе якой будуць разгледжаны пытанні роўнасці правоў грамадзян Беларусі і Расіі, роля парламентарыяў у забеспячэнні роўных сацыяльна-працоўных правоў, асноўныя напрамкі развіцця агульнага рынку працы, развіццё пенсійных сістэм і сістэм сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, а таксама сумесная дзейнасць па гарантаванні бяспечных умоў працы.

Па выніках работы секцыі плануецца прыняць рэкамендацыі, у якіх павінны знайсці адлюстраванне намеры бакоў па правядзенні ўзгодненай сацыяльна-працоўнай палітыкі ў далейшым.

Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі Аляксей Воўчанка высока ацаніў сумесную работу ў сферы працоўных адносін, сацыяльнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання. Ён лічыць гэта сур'ёзным дасягненнем на карысць грамадзян Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс