У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Стд 2017

Шчоткіна: У Беларусі створана стабільная, творчая і міласэрная сістэма сацабароны

Шчоткіна: У Беларусі створана стабільная, творчая і міласэрная сістэма сацабароны

5 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі створана стабільная, надзейная, творчая і міласэрная сістэма сацыяльнай абароны. Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сацыяльнай абароны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сацыяльна-працоўнай сферы працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Дзякуючы ім гэта сістэма ніколі і нікога не падводзіла і ніколі нікога не падвядзе, яна стабільная, надзейная, творчая і міласэрная", - пераканана Мар'яна Шчоткіна.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда назваў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны надзейным партнёрам. "Нас аб'ядноўвае агульная задача - падтрымка людзей у цяжкія мінуты іх жыцця", - сказаў ён і падзякаваў за гуманнасць і міласэрнасць, уласцівыя работнікам сацыяльнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс