У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Сак 2019

Шчоткіна: ліквідацыя няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў - адна з асноўных задач МУР у Беларусі

Шчоткіна: ліквідацыя няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў - адна з асноўных задач МУР у Беларусі

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцэнт у рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) у Беларусі будзе зроблены на ліквідацыі няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў. Аб гэтым заявіла сёння нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна на адкрыцці канферэнцыі "Лакалізацыя МУР у кантэксце Парадку дня-2030: перспектывы для беларуска-нямецкага супрацоўніцтва" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не раз падкрэслівалі: немагчыма дасягнуць Мэт устойлівага развіцця, калі да работы не падключаны рэгіёны, няма ўзаемнага абмену вопытам і зацікаўленасці грамадзянскай супольнасці. Таму мы робім акцэнт на рэгіянальную работу, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Па выніках праведзенага ў студзені першага нацыянальнага форуму мы паставілі перад сабой важныя задачы. Першае - глабальную стратэгічную задачу па ліквідацыі няроўнасці расшыфраваць для сябе як ліквідацыю няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў. Таму што павышэнне якасці і ўзроўню жыцця павінна адбывацца паўсюль. Чалавек усюды павінен адчуваць сябе камфортна: мець дастойную працу, магчымасць ствараць і забяспечваць сям'ю, развівацца ў асобасным плане і садзейнічаць развіццю краіны".

З гэтай задачай звязана і яшчэ адна - неабходнасць аднолькавай скорасці работы па дасягненні МУР на месцах. У рэгіянальных групах Савета па ўстойлівым развіцці пакуль назіраецца несінхроннасць. "Адказнасць на месцах за развіццё сваіх тэрыторый, пошукі драйвераў росту і камунікацыі паміж зацікаўленымі, рэгіёнамі, краінамі - вось што нам трэба, каб атрымаць належны рэзультат", - адзначыла нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР.

Трэцяя важная задача, паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, аб'яднанне намаганняў усяго грамадства. У якасці прыкладу яна прывяла Мэту нумар 5 па дасягненні гендарнай роўнасці. У адрас Беларускага саюза жанчын паступае нямала прапаноў і меркаванняў на гэту тэму.

12-13 сакавіка ў Мінску на базе адукацыйнага цэнтра імя Й.Рау праходзіць канферэнцыя "Лакалізацыя МУР у кантэксце Парадку дня-2030: перспектывы для беларуска-нямецкага супрацоўніцтва". Мерапрыемства сабрала больш за 120 удзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, рэгіянальных і мясцовых органаў улады, рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх арганізацый, камерцыйнага сектара і эксперты па ўстойлівым развіцці з Беларусі і Германіі.

Запланаваны даклады, подыумныя дыскусіі і тэматычныя пляцоўкі, на якіх эксперты падзеляцца стратэгіямі рэгіянальнага развіцця сельскіх тэрыторый, раскажуць аб экатурызме і мабільнасці, дыгіталізацыі і канцэпцыі Smart-рэгіёнаў на прыкладзе нямецкіх і галандскіх платформ добрасуседства, развіцці інфраструктуры для веларуху. Удзельнікі абмяняюцца ідэямі і прапрацуюць варыянты фінансавання мерапрыемстваў на розных узроўнях.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць прадстаўніцтва Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (IBB) і аб'яднанне "Парадак дня-21" зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску