У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Кст 2018

Шчоткіна: экалогія адыгрывае асаблівую ролю ў захаванні здароўя чалавека і ўстойлівым развіцці

Шчоткіна: экалогія адыгрывае асаблівую ролю ў захаванні здароўя чалавека і ўстойлівым развіцці

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экалагічны складнік адыгрывае асаблівую ролю ў захаванні здароўя чалавека і ўстойлівым развіцці, заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна ў час міжнароднай навуковай канферэнцыі "Маніторынг стану навакольнага асяроддзя ў мэтах устойлівага развіцця. 25 гадоў Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб Парадку дня-2030, мы заўсёды абмяркоўваем, што трэба для таго, каб дабіцца ўстойлівага развіцця і дасягнуць 17 мэт. Але самае важнае - здароўе чалавека і ўзровень жыцця. Экалагічны складнік у гэтым адыгрывае асаблівую ролю. У Савеце па ўстойлівым развіцці вылучана спецыяльная група, якая займаецца экалагічнымі пытаннямі. Змяненне клімату, павышэнне ўзроўню ўрбанізацыі, перапрацоўка адходаў, якасць пітной вады - гэтыя пытанні непасрэдна датычацца здароўя чалавека і знаходзяцца ў зоне адказнасці дзяржавы. Таму павінен быць пастаянны маніторынг гэтых працэсаў. У Беларусі ёсць 12 відаў маніторынгу. Сёння на выстаўцы прадстаўлена новае абсталяванне, якое прызначана для таго, каб ацэньваць узровень радыяцыйнай бяспекі, якасць вады і паветра. Гэта мае вялікае значэнне для кожнага з нас", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Яна падкрэсліла, што экалагічная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад пастаянным кантролем. "Але нам трэба абмяркоўваць гэтыя пытанні і выходзіць на новы ўзровень работы па кантролі за экалагічным складнікам. Экалагічныя пытанні маюць планетарны, глабальны характар. Усім дзяржавам трэба весці гэту работу сумесна, пастаянна і паступальна, дасведчана, з навуковым падыходам", - адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

З 2005 года ў Беларусі амаль у два разы скараціўся экалагічны след. Плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый павялічылася да 8,7 працэнта ад тэрыторыі краіны. "Гэта таксама садзейнічае таму, што экалагічная абстаноўка ў краіне паляпшаецца", - дадала Мар'яна Шчоткіна.

У законе "Аб нарматыўных прававых актах" устаноўлена патрабаванне аб адпаведнасці прымаемых нарматыўных прававых актаў Мэтам устойлівага развіцця. Такая інфармацыя павінна быць уключана ў абгрунтаванне неабходнасці прыняцця дакумента.

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Маніторынг стану навакольнага асяроддзя ў мэтах устойлівага развіцця. 25 гадоў Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь" праходзіць у Мінску 30-31 кастрычніка. НСМНА адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай прыродаахоўнай палітыкі і з'яўляецца асновай інфармацыйнага забеспячэння кіраўніцкіх рашэнняў у экалагічнай сферы. Удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з вынікамі яе 25-гадовага функцыянавання, асноўнымі дасягненнямі, наведаюць аб'екты назіранняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі