У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Кст 2017

Шчоткіна: Для дасягнення Мэт устойлівага развіцця трэба рэалізаваць патэнцыял дзяржавы, грамадства і чалавека

Шчоткіна: Для дасягнення Мэт устойлівага развіцця трэба рэалізаваць патэнцыял дзяржавы, грамадства і чалавека

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР) трэба ў поўнай меры рэалізаваць патэнцыял дзяржавы, грамадства і кожнага чалавека. Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Мар'яна Шчоткіна на міжнароднай канферэнцыі "Жаночае прадпрымальніцтва як фактар устойлівага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку нацыянальнага каардынатара, дасягненне МУР магчыма ў тым выпадку, калі аб'ядноўваюць свае намаганні ўрад, заканадаўцы, грамадзянская супольнасць, бізнес-супольнасць. "Абавязковая ўмова - партнёрства, салідарнасць", - упэўнена Мар'яна Шчоткіна. Яна дадала, што канферэнцыя якраз і накіравана на тое, каб аб'яднацца для вырашэння надзённых пытанняў, наладзіць больш трывалыя камунікацыйныя сувязі. Галоўнае пытанне, на якое трэба будзе адказаць удзельнікам форуму, - што трэба зрабіць для таго, каб у краіне былі створаны больш камфортныя ўмовы для жаночага прадпрымальніцтва, каб жаночая бізнес-сетка працавала больш эфектыўна, у тым ліку па аказанні ўзаемадапамогі, падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

"Кожная рэгіянальная арганізацыя БСЖ стварыла пляцоўку для жаночага бізнесу. Калі мы, жанчыны, хочам развіваць і ўмацоўваць эканоміку, ствараць рабочыя месцы, быць шырэй прадстаўленымі ў сферы прыняцця рашэнняў - трэба стаць больш актыўнымі, працаваць разам", - упэўнена яна.

Апошнім часам у Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца жаночаму прадпрымальніцтву. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, выступаючы перад журналістамі, адзначыла, што ў пытаннях забеспячэння занятасці жанчын, у тым ліку ў прадпрымальніцтве, важна падтрымка дзяржавы. Яна выказала надзею на тое, што па выніках канферэнцыі будуць выпрацаваны рэкамендацыі для магчымых змяненняў у нацыянальным заканадаўстве.

Форум праходзіць у час Тыдняў устойлівага развіцця - 2017, у ім прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый, бізнесу. Плануецца, што на форуме будуць распрацаваны прапановы па фарміраванні мер падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Асаблівая ўвага на канферэнцыі ўдзяляецца гендарнай эканамічнай роўнасці як адной з важных умоў устойлівага развіцця. Трэба адзначыць, што забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчынак аб'яўлена на Саміце ААН па ўстойлівым развіцці (Нью-Ёрк, 2015 год) адной з 17 МУР на перыяд да 2030 года.

Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць пытанні дзяржпадтрымкі жаночага прадпрымальніцтва: стымуляванне занятасці і самазанятасці, пашырэнне доступу да фінансавых рэсурсаў. Яшчэ адна важная тэма для абмеркавання - жаночае сацыяльнае прадпрымальніцтва ў кантэксце інклюзіі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На мерапрыемстве будзе прадстаўлены нямецкі вопыт у пытаннях кіруючай ролі жанчын у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У праграме канферэнцыі работа трох сесій: "Гендарная эканамічная роўнасць як умова ўстойлівага развіцця", "Роля жанчын у партнёрстве: бізнес, грамадскія арганізацыі, улада", "Сацыяльнае прадпрымальніцтва праз прызму гендарнай роўнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс