У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2017

Шчокін: Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" арыентаваны на інтэлектуалізацыю грамадства

Шчокін: Праект стратэгіі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" не толькі адлюстроўвае спецыфіку эканамічнага развіцця краіны ў будучым, але і захоўвае каштоўнасныя прыярытэты Беларусі першай палавіны XXI стагоддзя - ён арыентаваны на чалавека, развіццё яго асобаснага патэнцыялу і на інтэлектуалізацыю грамадства. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, дэлегат II З'езда вучоных Беларусі Мікалай Шчокін.

"Сёння пішацца новая кніга беларускай навукі. Сам фармат мерапрыемства прадэманстраваў адкрытасць дыялогу і адказнасць улады перад вучонымі і вучоных перад народам. Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040", як і праект рэзалюцыі з'езда даюць новы імпульс развіццю інтэлектуальнай Беларусі. Асабліва радуе, што пры прыкметным акцэнце на інавацыі і тэхналагічнасць закладзеныя ў стратэгіі інструменты грунтуюцца на лепшых традыцыях народа і айчыннай навукі. І ўсе перспектывы будучай ІТ-краіны перш за ўсё звязаны з чалавекам, з развіццём асобаснага патэнцыялу грамадзяніна, патрыёта і з агульнай інтэлектуалізацыяй грамадства", - адзначыў Мікалай Шчокін.

На яго думку, для выбудоўвання мадэлі будучага, заснаванага на сацыякультурным вопыце, асаблівасцях хрысціянскай цывілізацыі, у праекце стратэгіі асабліва важны раздзелы 3.3 "Сацыякультурны контур інтэлектуальнай эканомікі" і 4.1 "Развіццё кадравага патэнцыялу". "Менавіта ў гэтых раздзелах роля чалавека набывае асаблівы статус ва ўмовах, калі грамадства пастаянна мадэрнізуецца. Неабходна стварыць такую мадэль, якая аб'яднала б навуку і эканоміку на аснове традыцыйных маральных прынцыпаў. Бо вучоныя - гэта асаблівая каста нашага грамадства", - сказаў Мікалай Шчокін.

Сутнасць стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця краіны на доўгатэрміновы перыяд - выхад на новыя высокатэхналагічныя рынкі, павелічэнне навукаёмістасці ВУП, павышэнне рэзультатыўнасці даследаванняў. Усё гэта дасць магчымасць у будучым Беларусі адказваць на глабальныя выклікі. "Трэба навуковы патэнцыял акумуляваць і накіраваць на вырашэнне канкрэтных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Тут вельмі важны канструктыўны міжнародны дыялог па пытаннях навуковых даследаванняў, недапушчэнне ў гэтай сферы двайных стандартаў, павага нацыянальных і гістарычных асаблівасцей кожнай дзяржавы ў рэалізацыі навукова-тэхнічных і інавацыйных праграм і праектаў", - падкрэсліў субяседнік. Ён адзначыў асаблівую ролю, якая ў гэтых працэсах адводзіцца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, а таксама вядучаму адукацыйна-навуковаму цэнтру - Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс