VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліп 2016

Шчокін: Гістарычная дата 3 ліпеня належыць мінуламу, сучаснаму і будучаму беларускага народа

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гістарычная дата 3 ліпеня належыць мінуламу, сучаснаму і будучаму беларускага народа. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Гады незалежнасці прадэманстравалі не толькі міралюбнасць Беларусі, але і яе імкненне да міратворнасці, да сцвярджэння маральных законаў дабра і справядлівасці", - адзначыў субяседнік.

Паводле яго слоў, кожны беларус мае права ганарыцца сваім народам - народам, які ўнёс вялікі ўклад у перамогу над фашызмам і аднавіў краіну з разрухі, які пабудаваў развітую індустрыяльную і сацыяльна камфортную дзяржаву з высокім эканамічным і чалавечым патэнцыялам. Наша краіна здольна процістаяць выклікам і пагрозам сучаснага свету, абапіраючыся на генетычнае разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця, незалежнасці і суверэнітэту, падкрэсліў Мікалай Шчокін.

"Дата 3 ліпеня сімвалізуе не толькі гераічны перыяд беларускай гісторыі. Гэта адлюстраванне палітычнай, сацыяльна-эканамічнай сталасці грамадства і дзяржавы, - лічыць эксперт. - Нашай галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца тое, што беларускі народ сам вырашае, як яму жыць у сваёй краіне і як развівацца ў будучым".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход